-
1
Я аб усім леся, а'ба мне ніякі беся. — Гэтак крыўдуе той, хто рупіцца аб грамадзкіх справах і чужых асабістых, а аб ім ніхто не парупіцца, і навет не спачувае яму за турботы й працу.
-
2
Я болі забыўся, як ты ведаіш. — Калі нехта крыўдзіцца, што невук пачынае яго вучыць.
-
3
Я ведаю й біз папа, што ў нядзелю сьвята. — Аб тым, хто бярэцца выясьняць такую справу, якая ўсім добра ведамая.
-
4
Яго горла ўсё пажорла. —
1. Аб п'яніцы гайдамаку, які ўсю гаспадарку прапіў, прагуляў.
2. Аб ненажэрным ліхвяру, які абдзірствам і круцельствам перацягвае да сябе чужое багацьце. -
5
Яго і доўбняй не забіць. — Жартуюць аб тым, на каго кажуць, што слабы, хутка памрэ.
-
6
Ягоныя ўсе козы ў золаця. — Аб шчасьлівым і задаволеным, якому ўсё ручыць, які аб нічым ня дбае, а толькі аб сваім шчасьці, хоць яно можа й часовае.
-
7
Яечня кісьня і ў грудзях цісьня. — Пры цяжкой працы, пры цяжкіх думках-клопатах або пры хваробе, дык і самая лепшая ежа ня есца ды ў грудзях баліць. Яечня ў беларускай вёсцы ўважаецца за самую ласую ежу.
-
8
Я з табой і адным полі сраць разам ня сяду. — Адказаць ашуканцу, які набіваецца на далейшую дружбу.
-
9
Язык біз касьці, што хочыш, тоя й мяньці. — Аб тым, хто бяз сораму гавора пры людзях розную брыдоту.
-
10
Язык і Кійіва дапытая. — Кажуць пасланцу, калі ён адмаўляецца ісьці ў дарогу, паясьняючы тым, што дарогі ня ведае.
-
11
Языком брашы, алі рукам волі ні давай. — Прыказваюць ахвотніку біцца, які мяркуе, каб ударыць.
-
12
Я йграю, як знаю, а ты скачы, як хочыш. — Прыказвае майстра-рамесьнік ці мастак, калі яго нехта пачынае вучыць у ягоным таленьце ці мастацтве.
-
13
Яйцо курыцу вуча. — Калі падлетак пачынае вучыць старэйшых, як жыць.
-
14
Як асіна затрасецца, тады бычок напасецца. — Заўвага сялян аб тым, што калі на асіне зьявяцца першыя лісты, тады на траве напасецца ўжо бык.
-
15
Як бедны ў дарогу, дык вецір у вочы. —
1. Прыказвае той, каму ў дарозе здарылася няпрыемная прыгода.
2. У каго пры распачатай справе ці рабоце здарыліся нейкія няпрыемнасьці ці цяжкасьці. -
16
Як Бог да Шлёмкі, гэтак і Шлёмка да Бога. — Калі багаты ашукае ці пакрыўдзе беднага, а бедны яму помсьціцца. З казкі-выпадку: - Шлёмка прасіў Бога, каб Бог дапамог выратавацца яму ад ракруцкага набору, але яго злавілі ды аддалі ў маскалі. Посьля гэтага Шлёмка ў сыботу схапіў тапор ды стаў дровы сеч. Калі яму заўважылі, што гэтак рабіць грэх, дык Шлёмка адказаў: - Як Бог да Шлёмкі, гэтак і Шлёмка да Бога.
-
17
Як-бы штося. — Прыказваюць, калі з чужой прычыны стала няпрыемна. «Яны лаюцца з жонкай, а нам, гасьцям, як-бы штося».
-
18
Як бяжыць, дык бяжыць, а як абваліцца, дык і ляжыць. — Прыказка аб тых конях, што гандлёўшчыкі прыганяюць на кірмаш на продаж ці мяняць.
-
19
Як гол, так восьцір. — Бедны чалавек хутчэй ідзе на рызыку, бо яму няма чаго губляць.
-
20
Як гукнеш, гэтак і адгукнецца. — Як мы будзем ставіцца да людзей, гэтак і людзі да нас.
На запыт знайшлося 88 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць