-
1
Я табе з таго сьвету буду прыяць. — Абяцаньне ўміраючага. - «Калі вы, дзеткі, будзіця жыць у згодзя, дык я вам з таго сьвету буду прыяць».
-
2
Я табе пакажу, дзе ракі зімуюць. — Прыказваюць, калі пагражаюць пакараць ці адпомсьціцца.
-
3
Я табе скажу казку: «Пан зьвязаў гаўна вязку, абнёс каля калёс ды туц табе ў нос». — Жартуе баечнік, калі надакучылі, просячы казак.
-
4
Я такі поп, што бяру й боб. — Прыказвае прадавец тавараў, калі заміж грошы ў лік платы бярэ рознае збожжа.
-
5
Я там быў, мёд, віно піў; у роця ні было, а па барадзе пацякло. — Гэтак прыказвае баечнік пасьля апавяданьня байкі.
-
6
Ятроўка - радоўка. — Ятроўкі мусяць зараўня працаваць у гаспадарцы або па радоўцы. Ятроўка - братняя жонка.
На запыт знайшлося 6 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць