-
1
Цапу-лапу. — Калі нехта пры рабоце сьпяшаецца, хапаецца.
-
2
Цаца, цаца, ды ў кішэнь. — Аб тым, хто быццам для цікавасьці разглядае нейкую чужую рэч, а калі ніхто ня бача, дык у кішэнь хавае.
-
3
Цесіль уміраў, усім прабачаў, а яловаму суку ні прабачыў. — Ёсьць такія ворагі, якім і перад сьмерцяй ня можна прабачыць.
-
4
Цёмна, хоць пальцам у вока. — Довад абсалютнай цемені.
-
5
Ці ажаніцца - ці ўтапіцца. — Прыказвае той, хто няўдала ажаніўся.
-
6
Ці вас поля насеіна? — Гэтак угаварваюць сваіх блізкіх, каб не сварылкя ці ня біліся, бо іх і так ня шмат.
-
7
Ці відзілі вы гэткага? — Калі нейкі дзівак вытварае нейкія вар'яцкія штукі.
-
8
Цігаў воўк, пацягнулі й ваўка. — Аб злачынцы, які крыўдзіў людзей, а нарэшце й сам папаўся.
-
9
Ці даўна тоя было, а ўжо й за ракой ведаюць. — Прыказвае той, навіна аб благіх паводзінах якога шпарка разышлася.
-
10
Ці-ж вочы драць, калі ня хоча браць? — Жартам адказвае дзеўка, якой ніхто ня сватае, калі ў яе пытаюць, чаму яна замуж ня ідзе.
-
11
Ціліпаіцца, як варона на калку. — Прыказваюць таму, хто сядзіць, дрэме й галавой цяліпае.
-
12
Ціляты язык адажвалі. — Прыказваюць на дзяцей, якія ад сораму ці пагневаўшыся, ня хочуць гаварыць.
-
13
Ці мне гэта піршыня? — Прыказвае той, каму не давяраюць выконваць нейкай работы ці справы.
-
14
Ці мой грош шчарбаты? — Кажа той, у каго ня хочуць браць грошы на аплату выдаткаў пры супольнай пачостцы.
-
15
Ці ня мышы з вас носяць. — Жартуюць з падлеткаў, калі яны часта есьці просяць.
-
16
Ці плач, ці галасі, дык рады ні дасі. — Аб безнадзейнай справе.
-
17
Ці саву аб пень - саве ліха, ці пнём саве - саве ліха. — Прыказваюць, каб сказаць, што спосаб катаваньня ці забойства ня робе розьніцы для таго, каго катуюць ці забіваюць.
-
18
Ці сьвет зышоў клінам? — Адказвае той, каму адмовілі ў сяброўстве.
-
19
Ціт, Ціт, ідзі малаціць! - Жывот баліць! - Ціт, Ціт, ідзі есьці! - А дзе-ж мая вялікая лыжка? — Жарт. Прыказваюць хітраму гультаю.
-
20
Ці ты зубы замаўляіш, ці мяне за дурня маіш? — Пытаньне таму, хто вядзе хітрую гутарку, каб ашукаць.
На запыт знайшоўся 41 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць