На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    Цябе дурны поп хрысьціў. — Кажуць гэтак на дзівака, які вырабляе вар'яцкія штукі.
  2. 2
    Цябе толькі па сьмерць пасылаць. — Прыказка да таго, хто заўсёды позьніцца, бо калі-б ён замарудзіў сьмерць прывесьці, гэта было-б добра.
  3. 3
    Цябе тут і мухі зьядуць. — Кажуць выканаўцу маруднай працяглай работы.
  4. 4
    Цябе ўсюды поўна. — Аб тым, хто ўмешваецца ў кажную чужую справу.
  5. 5
    Цягніцца, як кішка. — Лаюць таго, хто марудна ходзе.
  6. 6
    Цягнуць, як жыдоўскія коні. — Прыказваюць да тых, што нясуладна працуюць. Калі аднаго каня сьцебануць пугай, дык ён дасьць у хамут ды стане; сьцебануць другога пасьля гэтага, той гэтаксама дасьць у хамут і стане, а воз будзе стаяць на месцы.
  7. 7
    Цяжак воз? дык па гужох! — Так кажа, так і робе пылкі безразважлівы чалавек, пры выпадковых няўдачах.
  8. 8
    Цяжка й будавацца, і прававацца. — Прыказвае той, хто мае адну з гэтых цяжкасьцяў.
  9. 9
    Цярпі Грышка - спасён будзіш. — Прыказваюць да таго, хто церпіць нейкае несправядлівае абвінавачаньне.

Паведаміць пра недакладнасьць