-
1
Едзя ні на снасьці, а на шчасьці. —
1. Прыказваюць таму, каму пашэнціла праехаць на благой снасьці бяз выпадку.
2. Аб тым, каму пашэнціла выйсьці зь небясьпекі. -
2
Еду па дзівятаю - судзі Божа (= дай Божа) па дзісятаю! — Жартуюць з таго, у каго часта жонкі паміраюць, а ён ізноў жэніцца. Прыказка паходзе ад казкі: Чараўнік зачараваў свайго суседа, каб у яго жонкі ўміралі. Калі ён, аўдавеўшы восьмы раз, ехаў у сваты, дык чараўнік зьдзекліва спытаў яго, па каторую гэта ён жонку едзе. Удавец адказаў: «Еду па дзівятую, - судзі Божа па дзісятую!» Тады чараўнік папытаўся, ці яму ня шкода жонак, што гэтак часта ўміраюць. Удавец на гэта: «Каб гэткай бяды ды да веку! Я маю восем падушак, восем дзяружак, восем кублаў, восем кароў, восем авечак, восем сьвінак». Чараўнік, калі пачуў гэта, зьняў чары з свайго суседа.
-
3
Еду ў Рыгу па соль, па скрыгу. — Адказвае той, у каго пытаюць, куды ён едзе, а ён ня хоча сказаць. Прыказка гістарычная, паходзіць з часоў, калі езьдзілі ў Рыгу па соль.
-
4
Еж, дурань, бо-ж то з макам. — Калі нехта настырліва заахвочвае да таго, што не падабаецца.
-
5
Еж, калі ўвагі ні маіш. — Калі скупыя гаспадары садзяць гасьцей за стол. Хоць гаспадары гэтак у голас і ня кажуць, але думаюць.
-
6
Еж капусту із грыбамі, дзяржы язык за зубамі. —
1. Гэтак напамінаюць, каб за ядой пустога не гаварыць.
2. Гэтак папераджаюць, каб трымаць сакрэт. -
7
Еж, кум, хлеб, хоць пазычоны. - Дармо, я аддаваць ня буду. —
1. Прыказваюць, калі скупы гаспадар садзе гасьцей за стол.
2. Гэтак прыказваюць, калі госьці не зважаюць на скупасьць гаспадара. -
8
Еж, пакуль запяеш. — Жарт пры запрашаньні гасьцей да яды.
-
9
Еж, хоць пуп расьпіражы. — Прыказваюць, калі маюць вялікі запас ежы.
-
10
Езус Назаранскі, што гэта за народ паганскі: карчма гарыць - у вагонь лезуць, царква гарыць - сракі грэюць. — Пра п'яніц.
-
11
Есьць, як іржа зялеза. — Наракае той, каго нявіннага й бязупынку лаюць, зьневажаюць і над ім зьдзекуюцца.
-
12
Есьць, як ні сваімі зубамі. — Гэтак кажуць на таго, хто марудна есьць.
-
13
Есьця, ды ў вочы ня лезьця. — Гэтак гаспадыня перапрашае, падаючы яду, каб ня высьмейвалі, што страва ня добрая.
На запыт знайшлося 13 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць