На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    Еж, дурань, бо-ж то з макам. — Калі нехта настырліва заахвочвае да таго, што не падабаецца.
  2. 2
    Еж, калі ўвагі ні маіш. — Калі скупыя гаспадары садзяць гасьцей за стол. Хоць гаспадары гэтак у голас і ня кажуць, але думаюць.
  3. 3
    Еж капусту із грыбамі, дзяржы язык за зубамі.
    1. Гэтак напамінаюць, каб за ядой пустога не гаварыць.
    2. Гэтак папераджаюць, каб трымаць сакрэт.
  4. 4
    Еж, кум, хлеб, хоць пазычоны. - Дармо, я аддаваць ня буду.
    1. Прыказваюць, калі скупы гаспадар садзе гасьцей за стол.
    2. Гэтак прыказваюць, калі госьці не зважаюць на скупасьць гаспадара.
  5. 5
    Еж, пакуль запяеш. — Жарт пры запрашаньні гасьцей да яды.
  6. 6
    Еж, хоць пуп расьпіражы. — Прыказваюць, калі маюць вялікі запас ежы.

Паведаміць пра недакладнасьць