На запыт знайшлося 3 артыкулы

  1. 1
    Едзя ні на снасьці, а на шчасьці.
    1. Прыказваюць таму, каму пашэнціла праехаць на благой снасьці бяз выпадку.
    2. Аб тым, каму пашэнціла выйсьці зь небясьпекі.
  2. 2
    Еду па дзівятаю - судзі Божа (= дай Божа) па дзісятаю! — Жартуюць з таго, у каго часта жонкі паміраюць, а ён ізноў жэніцца. Прыказка паходзе ад казкі: Чараўнік зачараваў свайго суседа, каб у яго жонкі ўміралі. Калі ён, аўдавеўшы восьмы раз, ехаў у сваты, дык чараўнік зьдзекліва спытаў яго, па каторую гэта ён жонку едзе. Удавец адказаў: «Еду па дзівятую, - судзі Божа па дзісятую!» Тады чараўнік папытаўся, ці яму ня шкода жонак, што гэтак часта ўміраюць. Удавец на гэта: «Каб гэткай бяды ды да веку! Я маю восем падушак, восем дзяружак, восем кублаў, восем кароў, восем авечак, восем сьвінак». Чараўнік, калі пачуў гэта, зьняў чары з свайго суседа.
  3. 3
    Еду ў Рыгу па соль, па скрыгу. — Адказвае той, у каго пытаюць, куды ён едзе, а ён ня хоча сказаць. Прыказка гістарычная, паходзіць з часоў, калі езьдзілі ў Рыгу па соль.

Паведаміць пра недакладнасьць