-
1
Жаль увагі ні мая. — Прыказвае той, каго крыўда вывела зь цярпеньня.
-
2
Жаніся, каб дурні ні зьвяліся. — Прыказваюць таму, каго хочуць упікнуць у ягонай дурноце.
-
3
Жартаваць можна, алі ні калечыць. — Калі жарты даходзяць да сваркі, а навет і да бойкі.
-
4
Жваваму каню пугі ні паказвай. — Аб тым, што добрага работніка ня трэба падганяць да працы.
-
5
Жонка - мужыкова пячонка. — Якая-б жонка ні трапілася, але зь ёй трэба век дажываць.
-
6
Жонка рассыпалася. — Кажуць заміж: жонка абрадзілася.
-
7
Жук, жук! Дзе твой дом? Пад гаўном! Ехаў пан, растаптаў, бег сабачка, пахлябтаў. — Жартуюць зь дзяцей, якія ловяць чорных гнаявых жукоў.
-
8
Журавы ў вырай полудзінь панясьлі. — Прыказваюць сяляне, калі бачаць, што журавы лятуць у вырай, бо тады дзень ужо малы й даволі есьці два разы на дзень.
-
9
Жураў зь цяплом, а ластаўка зь лістом. — Сялянская заўвага аб часе прылёту з выраю журава й ластаўкі.
-
10
Жыве з плеч ды ў печ. — Калі нехта жыве толькі сяньняшнім днём. Калі апошняя сарочка падралася, дык ён кідае яе ў печ і толькі тады думае аб другой.
-
11
Жыве прыпіваючы. — Прыказваюць, калі чалавек жыве ў шчасьці.
-
12
Жыве, як сыр у масьля купаіцца. — Прыказваюць, калі чалавек жыве ў вялікай выгодзе.
-
13
Жывём як брацьця, а рахуімся як жыды. — Прыказваецца аб тых, якія жывуць міжсобку дружна ды за паслугі адзін аднаму аплачваюць, каб нікому ня было крыўдна.
-
14
Жывём, як гарох пры дарозя - хто йдзе, той і скубе. — Прыказвае той, каго з усіх бакоў крыўдзяць.
-
15
Жыві проста - пражывеш лет до ста. — Жыві памяркоўна, дык доўга пражывеш.
-
16
Жывот аж трашчыць, а глытаўка яшчэ-б ела. — Жартуюць госьці, калі пад'елі, а на стале застаецца яшчэ шмат смачной ежы.
-
17
Жывот баліць. Трэба ў сраку вады наліць. — Паставіць ліватыну.
-
18
Жывоя кепства. — Прыказвае той, каго ўвачавідкі ашукваюць.
-
19
Жывы-ж у зямлю ні палезіш. — Прыказвае той, каму блага жывецца, але й ня ўміраецца.
-
20
Жывы жывоя й думая. — Пакуль чалавек жывы - хоць можа й стары - але думае далейшай рабоце й аб сродках на жыцьцё.
На запыт знайшлося 22 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць