На запыт знайшоўся 41 артыкул

  1. 21
    Ці ты кпіш, ці дарогі пытаіш? — Калі нехта пачынае хітрую й двузначную гутарку.
  2. 22
    Ці ў калгас, ці ў Катлас. — Гаварылі ў 1930-1931 гадох сяляне, калі іх заганялі ў калгасы, бо ў Котласе загінеш раптам, а ў калгасе будзеш гінуць паволі.
  3. 23
    Ці ў мяне коз воз ці дзяцей загарадка? — Гэтак жартуе самотны гуляка, калі яму напамінаюць, што ён неашчадна жыве.
  4. 24
    Ціхая вада грэблю рыя. — Калі спакойны, ціхі чалавек вялікія справы пачынае рабіць, добрыя або благія.
  5. 25
    Ціха, як аніл піраляцеў. — Калі раптам усе замоўкнуць.
  6. 26
    Ціхая сьвіня глыбока рыя. — Прыказваюць на таго, хто спакойна, але бязупынку нейкую справу прарабляе.
  7. 27
    Ці цёпла ў вочы? — Гэткім пытаньнем саромяць дзяцей пры благіх учынках.
  8. 28
    Ці цот, ці лішка? — Пытаньне пры гульні ў гарэхі. Цот - парны лік, лішка - няпарны.
  9. 29
    Цура цурыць, а хлеб ляціць. — Калі цуру робяць з хлеба, дык хлеб з булкі хутка ўбывае. Цура - страва; хлеб накрышаны ў пасоленую ваду.
  10. 30
    Цыган як галея, дык сьмялея. — Нястача адвагі дадае. Калі ў каго-небудзь недастаткі, дык ён тады адважаваецца ісьці на далёкія заработкі, а іншыя навет і красьці.
  11. 31
    Цынш да падатку ні належа. — Прыказваюць таму, хто зьмешвае дзьве розныя рэчы ці дзьве розныя справы.
  12. 32
    Цэп любя галоднага, а каса сытага. — Даўней, калі малацілі цапамі, малаціць уставалі досьвіта ды да сьнеданьня змалачвалі. Касіць-жа заўсёды ішлі спасьнедаўшы на цэлы дзень.
  13. 33
    Цябе дурны поп хрысьціў. — Кажуць гэтак на дзівака, які вырабляе вар'яцкія штукі.
  14. 34
    Цябе толькі па сьмерць пасылаць. — Прыказка да таго, хто заўсёды позьніцца, бо калі-б ён замарудзіў сьмерць прывесьці, гэта было-б добра.
  15. 35
    Цябе тут і мухі зьядуць. — Кажуць выканаўцу маруднай працяглай работы.
  16. 36
    Цябе ўсюды поўна. — Аб тым, хто ўмешваецца ў кажную чужую справу.
  17. 37
    Цягніцца, як кішка. — Лаюць таго, хто марудна ходзе.
  18. 38
    Цягнуць, як жыдоўскія коні. — Прыказваюць да тых, што нясуладна працуюць. Калі аднаго каня сьцебануць пугай, дык ён дасьць у хамут ды стане; сьцебануць другога пасьля гэтага, той гэтаксама дасьць у хамут і стане, а воз будзе стаяць на месцы.
  19. 39
    Цяжак воз? дык па гужох! — Так кажа, так і робе пылкі безразважлівы чалавек, пры выпадковых няўдачах.
  20. 40
    Цяжка й будавацца, і прававацца. — Прыказвае той, хто мае адну з гэтых цяжкасьцяў.

Паведаміць пра недакладнасьць