На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    Скажы мой мілютачка, ці высака сонца.
    1. Гэтак сяляне высьмейваюць мяшчан, якія ня ўмеюць ар'ентавацца ў часе па сонцы.
    2. Гэтак высьмейваюць таго, хто не разумее зусім простай зьявы ды пра яе выпытвае.
  2. 2
    Сказаў казку з прыказкай. — Калі нехта паставіць цяжкія ўмовы.
  3. 3
    Сказаў ні к сялу, ні к гораду. — На сказаную недарэчнасьць.
  4. 4
    Сказаў ні ў пяць, ні ў дзесяць. — Калі нехта сказаў бязглузьдзіцу.
  5. 5
    Сказаў, як зьвізаў. — Прыказка на ўдалую рэпліку, калі другому няма што й адказаць.
  6. 6
    Скоры пасьпех людзям на сьмех. — Калі нехта сьпяшаючы работу псуе.
  7. 7
    Скруцілася, як Саўрыцкага запусты. — Калі нешта доўгачаканае доўга рабілася й посьля марна гіне ня кончаным.
  8. 8
    Скрывіўся, як сірада на пятніцу. — Калі нехта ад няпрыемнасьці зморшча твар.
  9. 9
    Скрыпучая дрэва доўга скрыпіць. — Аб хваравітым, слабым чалавеку, які доўга жыве.
  10. 10
    Скупы два разы траця. — Аб тым, хто трымаўся дарагой цаны за свой тавар, не прадаў яго, і гэты тавар посьля прапаў, змарнаваўся.
  11. 11
    Скупы шылам сыту мачая. — Гэтак насьміхаюцца над скупым. Сыта - засалоджаная мёдам вада.

Паведаміць пра недакладнасьць