1 З сваім толькі піць ды есьці, а ні справы вадзіць. — Бо водзячы справы, можна й да звадкі дайсьці. 2 З сынам сварыся ды на печ бярыся. Зь зяцем сварыся ды за парог цягніся. — Гэтак прыказвае старая цешча.