-
41
З ваўкамі жыць, павоўчу й выць. — Трэба дастасоўвацца да таго асяродзьдзя, між якога жывеш.
-
42
Згалеў і здурэў. — Прыказваюць аб хваравітым, расьпешчаным дзіцяці.
-
43
З гэтага квасу піва ня будзя. — Прыказваюць, калі дапушчаюць, што нейкая распачатая справа ня дасьць пажаданага выніку.
-
44
Здароваму бацьку й вады шкадавала, а калі ўміраў, дык нажом зубы разьнімала ды малако давала. — Гутарка тут аб благой дачцэ. Прыказваюць аб тых людзях, якія зьдзекваліся з сваіх ахвяр, а калі іх давялі да сьмерці, дык для людзкога вока сталі дапамагаць ім і іх усхваляць.
-
45
З дурням ні знайсьці, ні згубіць. — Прыказваюць на того, хто выдаў нейкі сакрэт і пашкодзіў ягонаму матар'яльнаму прыбытку.
-
46
Зімовая мураваньня, старога каханьня, п'янага набажэнства - усё гэта блазенства. — Прыказваюць, калі стары жэніцца.
-
47
Зімой і летам адным цвэтам. — Прыказваюць аб тым, хто не пастарэў, або хто не мяняецца на багацьці.
-
48
З ласкі на пацеху. — Прыказваецца, каб ухіліцца адказу на пастаўленае пытаньне: За што ты яму даў грошы? - З ласкі на пацеху. За што ты яго пабіў? - З ласкі на пацеху.
-
49
Злодзі пярэйдзя - вуглы пакіня. Агонь пярэйдзя - попіл пакіня. — Прыказвае той, у каго будынкі пагарэлі.
-
50
Злодзію адна дарога, а гаспадару дзесіць. — Прыказвае той, хто шукае пакрадзенага.
-
51
Злодзія б'юць ні за тоя, што ўкраў, а за тоя, што нядобра схаваў. — Прыказваюць, калі судзяць нейкага непрактычнага злодзея.
-
52
Злосьці поўны косьці. — Кажуць на сярдзітага чалавека.
-
53
З маей рукі пойдуць (павядуцца) вароны й гракі. — Прыказваюць гандляры, калі прадаюць жывёлу на хоўлю, хвалячы сваю «лёгкую руку».
-
54
З маладосьці грызьці косьці, а пад старасьць мяса есьці. — Лепей змалада пагараваць, каб прыдбаць нешта на старасьць і пражыць яе бяз турбот.
-
55
З малой іскрынкі вялікі пажар бывая. — З маленькай прычыны вялікія справы выбухаюць.
-
56
З маной сьвет пройдзіш, алі назад ня вернішся. — Аб манюках, якім у гэтай самай мясцовасьці другі раз абманіць не давядзецца.
-
57
З музыкі й дудара ня будзя гаспадара. — Бо, калі музыкі загульваюць на вясельлях ды йгрышчах, дык гаспадарка марнуецца.
-
58
Знаіцца ён на гэтым, як сьвіньня на перцы. — Прыказваюць, калі нехта бярэцца выясьняць тое, чаго сам не разумее.
-
59
Знайка ляжыць, а нізнайка бяжыць. — Калі нехта знае сваю работу, дык працуе павольна, адпачывае пры рабоце й у рабоце ёсьць посьпех, а хто не разумее сваей работы, дык бегае, морыцца, і ў рабоце посьпеху няма.
-
60
Знаць-ні-знаю, ведаць-ня-ведаю! — Прыказвае той, хто ўхіляецца, каб яго не ўцягнулі ў нейкую справу.
На запыт знайшлося 80 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць