-
1
І ў ванучца грошы вядуцца. — Сяляне часта хаваюць грошы ў ванучы. І бедны селянін, калі ён ашчадна ды каркулятна жыве, дык хоць і ў ванучы грошы хавае, але мае грош на зваротак у гаспадарцы.
-
2
І ў віраб'я ёсьць злосьць. — Гэтак прыказваецца, што злосьць ня ёсьць ганебнай зьявай у натуры чалавека, бо за крыўду ў сваю абарону ня толькі чалавек, але й малая істота верабей можа зазлаваць.
-
3
І ў добрым родзе, а ўдасца курва й злодзей. — Аб выпадках у радні.
-
4
І ў добрым родзя, а ўдасца шэльма й злодзі. — Гэтта гаворыцца ў вабарону тэй радні, у якой зьявіцца нейкі вырадак, які сваімі дрэннымі паводзінамі абняслаўляе ўсю радню.
-
5
І ў пекля пасярод дык пекна. Кепска й у раі, калі на краі. — Гэтта прыказваецца, што калі трапіш і ў найгоршае месца, але калі пападзеш пасярод кіраўніцтва, дык будзеш добра жыць. А й у найлепшым месцы, калі ў глухім закутку на краі, дык будзеш гараваць.
На запыт знайшлося 5 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць