-
1
І сабакі ні брахалі. — Прыказваюць, калі нечага шукаюць ды не знаходзяць.
-
2
І сава свае дзеткі хваля: пузацінькія, рылацінькія, зіркацінькія. — Прыказваюць аб тых, якія вырадкавага выгляду, ня могуць пахваліць сябе й сваіх блізкіх і таму хваляць гэты выгляд пяшчотнымі словамі. Гэтак прыказваюць, калі нехта хваля сваё благое.
-
3
І сам ні гам, і другому ні дам. — Прыказваюць аб тым, хто сам ня хоча, ці ня можа выкарыстаць нечага добрага, і іншых да яго не дапускае.
-
4
І скажа, і прыкажа. — Аб чалавеку із спрытам у гутарцы.
-
5
І стыдна, і крыўдна. — Прыказвае той, які дапусьціўся, каб яго ашукалі й зьняважылі.
-
6
І сьцены вушы маюць. — Перасьцерагае адзін аднаго, калі гутарка ідзе пра нейкія сакрэты, каб ніхто не падслухаў.
На запыт знайшлося 6 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць