-
81
Будуць людзі. — Гаворыцца, калі дзіця ці падлетак падае добрыя надзеі.
-
82
Бурчыць, як кіла. — Калі нехта ад незадавальненьня бурчыць сабе пад нос.
-
83
Бывала і варона гаўно клявала, а цяпер ня хоча. — Кажуць хвальку, калі ён апавядае, што «бывала» яго ўсе любілі і шанавалі.
-
84
Бывалы! Быў раз у царкве й два разы ў млыня - і там гу-гу-гу, і там гу-гу-гу, і разабраць ні магу. — Прыказваюць, каб высьмяяць мала бывалага й мала дазнанага чалавека.
-
85
Было ды вадой сплыло. — Пра ўтрату дарагой рэчы ці часу, якіх ня вернеш.
-
86
Было ліха дый пагоршыла. — Чым далей, дык жыцьцё й часы горшаюць.
-
87
Быў гэрман ды сыграў цыган. — Прыказваецца аб чалавеку, калі ён даўней жыў у багацьці й славе, але посьля зжыўся.
-
88
Быў на кані й пад канём. — Прьжазваецца аб тым, хто ў жыцьці й раскашаваўся й гараваў.
-
89
Быў час, калі паважалі нас. — Гэтак прыказвае чалавек аб даўнейшых добрых часох у сваім жыцьці.
-
90
Б'юць (злодзея) ні за тоя, што ўкраў, алі што нядобра схаваў. — Гэтак прыказваюць, калі паліцыйныя ўрадоўцы бяруць ад зладзеяў магарыч (подкуп) ды пасылаюць іх красьці. Калі злодзея зловяць з крадзеным, дык гэтыя-ж паліцыйныя ўрадоўцы судзяць яго.
-
91
Б'юць і плакаць ні даюць. — Аб пакрыўджаным, якому забаронена й скардзіцца.
-
92
Бяло, ні бяло аб ў вадзе было. — Гэтак прыказваецца на неахайнае мыцьцё бялізны.
-
93
Бяры свае цацкі, я з табой ня гуляю. — Гэтак прыказваюць сабе былыя сябры, між якімі сяброўства ўжо скончана й яны разыходзяцца.
-
94
Бярэ на хітрыкі. — Аб тым, хто пачынае хітраваць, каб некага ашукаць.
-
95
Бярэш кароўку, дык бяры й вяроўку. — У каго гіне гаспадарка, той аддасьць і дробную рэч, якая посьле страты гаспадаркі яму й так непатрэбная.
На запыт знайшлося 95 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць