-
21
Бацька шапкі ні купіў - ніхай вушы мерзнуць. —
1. Прыказваюць да тых, якія, ня маючы моднай адзежы, будуць мерзнуць, але не апрануць адзежы простай.
2. Прыказваюць таксама тым ганарыстым людзям, што, калі ім не ўдалося заняць высокай паважнай працы, дык гатовы галадаць, але ня будуць працаваць на простай рабоце. -
22
Бацькі запазухі дзяруць дзецям хлеб хаваючы, а дзеці запазухі дзяруць ад бацькоў хлеб хаваючы. — Аб любасьці бацькоў да сваіх дзяцей і клопатах аб іх, і аб няўдзячнасьці благіх дзяцей да сваіх бацькоў.
-
23
Бача вока, дзе пячэцца кока. — Прыказваюць, калі нехта цісьнецца да тога месца, дзе можна пажывіцца.
-
24
Бача вока ды ісьці далёка. — Хоць відаць і панадная рэч, але шкада клопатаў на тое, каб яе дасягнуць.
-
25
Бача вока, ды ляжыць высока. — Хоць рэч і панадная, але немагчыма яе дабыць.
-
26
Бачыў Бог працу, алі пашкадаваў мазаля. — Прыказваюць гультаю, які хваліцца, што шмат работы зрабіў.
-
27
Бачыў кум сонца? — Гавораць, калі паказваюць прастаку няхітры сакрэт пры працы, якога ён перш не разумеў.
-
28
Беднай сіраце даварыцца ў жываце. — Аб тым, што гаротнай сіраце даводзіцца есьці страву абы як прырыхтаваную й недавараную.
-
29
Бедны ў балоця. — Гэтак даўней прыказваў той, каго называлі бедным, бо ніхто, апрача старцаў-убогіх, ня любіў, каб звалі яго бедным. Бедным называлі чорта, які прымушаны вечна сядзець у балоце.
-
30
Белы, як сьнег на кузьні. — Жартаўлівае прыраўнаньне. На кузьні сьнег заўсёды чорны.
-
31
Белыя рукі чужую працу любюць. — Гэтак прыказвалі сяляне багатым ліхвяром.
-
32
Б'ецца, як рыба аб лёд. — Пра чалавека, што цяжка працуе й выбіўся з сіл.
-
33
Біда, калі ня п'ецца й вада. — Гэта гаворыцца аб безнадзейным хворым, які ўжо й вады не патрабуе.
-
34
Біда па бядзе, як па нітачцы ідзе. — Прыказваецца тады, калі адна бяда выклікае другую.
-
35
Біда хоць і муча, алі жыць вуча. — Людзі вучацца жыць на сваей або на чужой бядзе.
-
36
Біз ахвоты німа й работы. — Прымусовая праца не дае пажаданых вынікаў.
-
37
Біз вусоў, біз барады, як чорт малады. — Высьмейваньне блазна, якому ня можна давяраць.
-
38
Біз кажуха бярэ сукруха. — Жартуюць з таго, хто адзеўся хвасьліва, але трасецца ад холаду.
-
39
Біз навукі й лапця ні спляцеш. — Каб умець выконваць і самую простую работу, перш трэба яе навучыцца.
-
40
Біз паджогі й дровы не гараць. — Без падахвочваньня ці прынукі работа няспорна.
На запыт знайшлося 95 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць