На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    Біда, калі ня п'ецца й вада. — Гэта гаворыцца аб безнадзейным хворым, які ўжо й вады не патрабуе.
  2. 2
    Біда па бядзе, як па нітачцы ідзе. — Прыказваецца тады, калі адна бяда выклікае другую.
  3. 3
    Біда хоць і муча, алі жыць вуча. — Людзі вучацца жыць на сваей або на чужой бядзе.
  4. 4
    Біз ахвоты німа й работы. — Прымусовая праца не дае пажаданых вынікаў.
  5. 5
    Біз вусоў, біз барады, як чорт малады. — Высьмейваньне блазна, якому ня можна давяраць.
  6. 6
    Біз кажуха бярэ сукруха. — Жартуюць з таго, хто адзеўся хвасьліва, але трасецца ад холаду.
  7. 7
    Біз навукі й лапця ні спляцеш. — Каб умець выконваць і самую простую работу, перш трэба яе навучыцца.
  8. 8
    Біз паджогі й дровы не гараць. — Без падахвочваньня ці прынукі работа няспорна.
  9. 9
    Бі й таўкачом, абы было па чом.
    1. Можна чалавека цяжка караць, але перш трэба разабрацца, ці ён вінен. Тут «па чом» - ці ёсьць за што.
    2. Хоць чалавек і вінен, але калі слабы на здароў'і, дык ня можна цяжка караць.
  10. 10
    Біціся, як гаршкі, дзярыціся, як каты. — Жартуе той, хто ня хоча ўмешвацца ў чужую звадку ці бойку.
  11. 11
    Біцца ні гадзіцца, і лаіцца ні дазваляіцца. — Гэтак навучаюць дзяцей і падлеткаў, каб жылі ў згодзе.

Паведаміць пра недакладнасьць