На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    Гулі ні аднаго ў лапці абулі. — Перасьцярога маладым, каб не ўдаваліся ў празьмерныя гульні.
  2. 2
    Гультай за работу, а мазоль за руку. — Калі гультай наракае на цяжкую работу, якая быццам яго ў калецтва ўганяе.
  3. 3
    Гультай ляжыць, а доля бяжыць. — Прыказваюць, калі часам і гультаю пашанцуе.
  4. 4
    Гультай сем рэчаў разгадая. — Калі гультая клічуць на работу, дык ён шмат прычынаў знойдзе на тое, каб не працаваць.
  5. 5
    Гультаю хлеб на кію. — Гультая трэба кіям прыганяць да работы, каб зарабіў сабе на хлеб.

Паведаміць пра недакладнасьць