-
1
Гэта ведаць толькі Богу ды карове. — Кажуць аб тым, хто мае бяду, цяжкія перажываньні, якіх сорам іншым пахваліцца.
-
2
Гэта віламі па вадзе пісана. — Калі пачуюць навіну, якая найскарэй ня спраўдзіцца.
-
3
Гэтага віташка кожны з свайго гаршка. — З наступнага месяца кажны сам-сабой будзе харчавацца. Віташок - апошняя квадра месяца.
-
4
Гэта кветка ні для твайго носу. — Прыказваюць таму, хто хоча набыць нешта добрае, ці ўвайсьці ў сяброўства з паважнымі асобамі, але тыя рэчы ці асобы яму недаступныя.
-
5
Гэта табе ні калёсы закідаць. — Прыказваюць таму, хто нешта лёгкае й непатрэбнае зробе ці скажа, бо «калёсы закідаць» даволі цяжкая работа. Калі на невялікім панадворку, ці іншым вузкім месцы трэба завярнуцца з калёсамі, дык зад калёсаў даводзіцца падняць на руках ды навокал паднесьці. Тымчасам каму-небудзь нейкую штуку падстроіць, нешта ўкрасьці, зманіць, ці высьмяяць некага, гэта справа лёгкая, а «ні калёсы закідаць».
-
6
Гэта табе ня леташнія дразды. — Прыказваюць таму, хто абяцае моцна трымаць сакрэты, хоць раней ня раз гэтак сама абяцаў, але заўсёды выдаваў іх. Гэтая прыказка паходзе ад казкі: Хлопец пайшоў да сьвятара спавядацца. Сьвятар упэўніў хлопца, што ён будзе трымаць у сакрэце ўсё, што хлопец яму скажа на споведзі. На споведзі хлопец прызнаўся, што ведае драздова гняздо ў ліповым дуплі. Калі назаўтра хлопец пайшоў глядзець сваіх драздоў, дык іх там ужо ня было. Калі налета той-жа хлопец пайшоў ізноў да споведзі да таго самага сьвятара, дык той і цяпер пачаў упэўніваць, што ня выдасьць сакрэтаў сказаных на споведзі. На гэта хлопец выкрыкнуў: «Гэта табе ня леташнія дразды».
-
7
Гэта толькі Богу ведаць ды карове. — Калі нехта мае бяду, цяжкія перажываньні, але пра іх сорам іншым пахваліцца. Паходзе ад казкі-выпадку: Дзяўчына зімою ішла з ігрышча. Яе праводзіў дзяцюк. Каб затуліцца ад мяцеліцы ды тое-сёе пагаварыць, яны зайшлі ў хлеў, дзе карова стаяла, ды там селі на саломе. Там зь ёй здарылася прыгода. Яна плача. А чаго? Гэта ведаць Богу ды карове.
-
8
Гэта як «Аман» у пацірах. — Калі праўда не падлягае сумліву.
-
9
Гэтыя пірагі будуць адпечаны. — Прыказвае той, хто абяцае адпомсьціцца за крыўду.
На запыт знайшлося 9 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць