-
1
Гоінай раны ня трэба квяліць. — Ня трэба ўспамінаць перажытай крыўды ці пакуты.
-
2
Голад і крадзе, і маніць. — Голад папіхае чалавека да розных злачынстваў.
-
3
Голад ня цётка. — Прыказвае галодны, калі есьць і ня вельмі ласую страву.
-
4
Голаму разбой ні страшан. — На голага ніхто нападаць ня будзе, бо ў яго няма чаго адбіраць.
-
5
Голы зьбірайся, а голы гатоў. — Прыказваюць аб бедным, у каго няма чаго зьбіраць у дарогу.
-
6
Голы як бізун. — Аб зусім бедным, што навет і з адзежы мае толькі тое, што на ім.
-
7
Голы, як ясік. — Аб бедным чалавеку, які ня мае ніякай гаспадаркі.
-
8
Гора вытрываіш, а роскашы не. — Аб тым, хто жывучы ў роскашы праз распусту бяду нажыў.
-
9
Гора плача і скача. — Прыказваюць, калі часам чалавек у горы пробуе загульваць.
-
10
Горка рэдзька ды ядуць, ліха замужам ды йдуць. — Прыказваюць жанчыне, калі тая крыўдзіцца, што замужам блага.
-
11
Госьць мілы й хлеба шкода. — Аб скупым гаспадары.
-
12
Госьць - нявольнік. — Прыказвае гаспадыня, калі панукае гасьця выпіць ці зьесьці.
-
13
Госьць першы дзень золата, другі дзень срэбра, а трэці - медзь, і дамоў едзь. — Доўгія госьці непажаданыя.
-
14
Госьць, як і рыба, на трэці дзень сьмярдзіць. — Калі ў гасьцях - не чакай трэйцяга дня.
На запыт знайшлося 14 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць