На запыт знайшлося 257 артыкулаў

  1. 81
    паехаць
    Ласка не каляска, сядзеш - не паедзеш. Гл. каляска.
    Улась як мазь: як падмажаш, так і паедзіш. Гл. мазь.
  2. 82
    пажаваць
    змята (пакамечана) як карова пажавала. Гл. карова.
  3. 83
    пажар
    ляцець як на пажар. Віл., Івац. Няўхв. Пра некага, хто хутка, імпэтна кудысьці рухаецца. СЦБ, 271; ЗЗайкі.
    у бедную хату госьць як пажар. Ушацк. Пра непажаданасць гасцей для беднякоў, бо іх трэба частаваць, а гэта лішні выдатак. Барадулін, 19.
    одна як чэрэціна на пожарэ. Гл. чэрэціна.
  4. 84
    пажарышча
    бедаваць як на пажарышчы. Пра чалавека, які моцна бядуе. Янк., Пар., 20.
    жыць як ляляк на пажарышчы. Гл. ляляк.
  5. 85
    пажраць
    як гадзіна, што свае дзеці пажрэ. Гл. гадзіна.
  6. 86
    пажыць
    душа накрасавалася як у раю пажыла. Гл. рай.
  7. 87
    пазатакрошні
    трэба як пазатакрошні снег. Гл. снег.
  8. 88
    пазёмка
    як каню пазёмка. Гл. конь.
  9. 89
    пазлізаць
    як кот пазлізаў. Гл. кот.
  10. 90
    пазуха
    жыць як за пазухай. Івац. Ухв. Пра добрае, забяспечанае, спакойнае жыццё. ЗЗайкі.
    жыць як у Бога за пазухай. Гл. Бог.
    жыць як у Хрыста за пазухай. Гл. Хрыстос.
    сядзець як у Бога за пазухай. Гл. Бог.
    падхапіцца, быццам сунулі за пазуху жмут крапівы. Брэсц., Мін. Насмешл. Пра нейкую раптоўную рэакцыю чалавека, уражанага чымсьці. ЛЦ, 73.
  11. 91
    пазычыць
    прынёс як пазычыў. Івац. Раздраж. Пра малую колькасць прынесенага. ЗЗайкі.
    прыйсці бы ў собакі вочэй позычыўшы. Гл. сабака.
    як агню пазычыць (ухапіць). Гл. агонь.
  12. 92
    пакаціцца
    збожжа (жыта) хоць пакаціся па версе. Ваўк. п. Ухв. Пра вельмі густое, моцнае збожжа. Federowski, 352, 372.
  13. 93
    пакачацца
    ек кобылі покачацца. Гл. кабыла.
  14. 94
    пакінуты
    як пакінуты сабака [лётаў па базару]. Гл. сабака.
  15. 95
    паклон
    Галодны як шалёны: то кладзе паклоны, то праклёны. Гл. шалёны.
  16. 96
    пакойнік, гл. таксама нябожчык
    галасіць што па пакойніку. Віл. Пра вельмі вялікі плач, галашэнне кагосьці. СПЗБ 1, 408.
    вычытваць як па пакойніку. Слон. Пра моцны плач і галашэнне кагосьці. Высл., 299.
  17. 97
    пакопаны
    хадзіць як пакопаны. Ваўк., Слон. п. Спачув. Пра чалавека, які выглядае вялым, хваравітым, сумным. Federowski, 48.
  18. 98
    пакорм
    пазлятацца як груганы на пакорм. Гл. груган.
    насіцца як ластаўка на пакорме. Гл. ластаўка.
  19. 99
    Пакровы
    гола як у полі пасля Пакрову. Гл. поле.
    жыць як баран да Пакроў. Гл. баран.
  20. 100
    пакусаць
    як пчолы пакусалі каго. Гл. пчала.

Паведаміць пра недакладнасьць