На запыт знайшлося 257 артыкулаў

  1. 181
    парасёнак
    як парасёнак. Мсцісл. Насмешл. Пра дзіцёнка перамурзанага, раздуранага. Юрчанка, 193.
  2. 182
    парасон
    патрэбен як рыбе парасон. Гл. рыба.
    падыходзіць што-н., каму-н. як свінні парасон. Гл. свіння.
  3. 183
    парася
    аглядвацца як парася ўкраўшы. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, што падазрона сябе паводзіць. Высл., 280.
    верашчаць (вішчаць, пішчаць) як парасё ў праслі/плоце. Ваўк. п., Слуцк., Мсцісл., Жлоб., Івац., Пруж., Мін., Рэч., Гродз. Асудж. Няўхв. Пра чалавека, які моцна крычыць, сварыцца ці, можа, спявае. Federowski, 235; Сержпутоўскі 1999, 137; Бялькевіч, 109; Высл., 293; Цыхун, 179; ЛЦ, 101; ФА; ЗЗайкі.
    дундзіць як парася. Маладз., Слуцк. Няўхв. Пра дзіцёнка, які ахвотна п'е малако. Жыв. сл., 62; Мат., 98.
    качацца па зямлі як парасё. Маладз. Пра дзіця, пакінутае без нагляду. Гілевіч 2007, 65.
    кніжыць як парасё благоя. Смарг. Няўхв. Відаць, пра дзіцё, што капрызнічае, плача. СПЗБ 2, 491. ≺ Кніжыць - капрызіць.
    скрэбсціся як [тое] парася. Пух. Насмешл. Пра нейчыя віскаты, стогны, варушэнні. Мін.-Мал., 1970, 124.
    смяяцца як свянцонае парася. Пра нейчы няшчыры, нацягнуты, запознены смех. Янк., Пар., 152.
    ушчаміцца як парася ў плот. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які не туды ўлез. Высл., 407.
    цадзіць праз зубы як ліхоё парася. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які неахвотна есць. Высл., 416.
    як парася лычам. Браг. Насмешл. Пра нейкую неадпаведна выкананую работу. АВНЛ.
    як парасятам. Драг. Насмешл. Пра ежу, якую жанчына нестаранна нагатавала днём. Нар. лекс., 196.
    зачвякаць як парасяты. Краснап. Няўхв. Пра гучнае, з прыцмокванне прыманне ежы. Бялькевіч, 207.
    пагаварыць/гаварыць як гусь з парэсем. Гл. гусь.
    добрацца ек порося до сыроводкі. Жытк. Насмешл. Пра чалавека, які дабраўся да нейкага пітва - гарэлкі, піва і інш. ТС 5, 128.
  4. 184
    параўняць
    так паможа, як гарбатага магіла параўняе. Гл. гарбаты.
  5. 185
    парахня
    крохкі як парахня. Пра нешта вельмі крохкае, ломкае. Янк., Пар., 87.
    тлець як парахня. Пра нешта, што патроху дыміць, не разгараецца. Янк., Пар., 166.
    седзець ек комар у порохне. Гл. камар.
  6. 186
    парваны
    разбірацца як у парванай (у падранай) кнізе. Гл. кніга.
    сыпаць як з парванага меха. Гл. мех.
    трэба як парваная кніга. Гл. кніга.
    дурны як бот парваны. Гл. бот.
    толк як у парваным боце. Гл. бот.
    як на парваным рынку дзе. Гл. рынак.
  7. 187
    парвацца
    Доўг не вяроўка, не парвецца. Гл. вяроўка.
  8. 188
    парнуць
    схапіцца як бы хто каго шылам парнуў. Гл. шыла.
  9. 189
    парог
    скуголіць як сабака пры парозе. Гл. сабака.
  10. 190
    парожні
    барабаніць як парожняя бочка. Гл. бочка.
  11. 191
    паросная
    чэрэво ек у поросное свінье. Гл. свіння.
  12. 192
    пароць
    Як тая Тадора - то шые то пора. Гл. Тадора.
  13. 193
    парсюк
    гаспадарыць як парсюк у агародзе. Маст. Іран. Пра чалавека, які не гаспадарыць, а разбурае гаспадарку. ФА.
    гладкі як парсюк. Пра тлустага, укормленага чалавека. Янк., Пар., 40.
    тлусты як парсюк. Сміл. Насмешл. Шатэрнік, 277; Янк., 432. Тое ж.
    як парсюк адкормлены. Слуцк. Сержпутоўскі 1999, 79. Тое ж.
  14. 194
    пархі
    хваліцца як жыд пархамі. Гл. жыд.
  15. 195
    паршук
    качацца як паршук у берлагу. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які неахайна жыве. Высл., 334.
    разгадавацца як паршук. Івац. Пра надта распаўнелага, раскормленага чалавека. ЗЗайкі.
    сыты як паршук. Ваўк. п. Пра тоўстага, укормленага чалавека, жывёлу. Federowski, 286.
    падбародавішча як у паршука. Гродз. Насмешл. Пра сытага чалавека з падвойным падбародкам. Цыхун, 99.
  16. 196
    пасад
    дзяцей як снапоў у пасадзе. Гл. сноп.
  17. 197
    пасатка
    пупаўся як у пасатку. Смал. п. Пра чалавека, які трапіў у безвыходнае становішча. Добр., Смол., 675.
  18. 198
    пасварыцца
    сядзець як пасварыўшыся. Івац. Няўхв. Пра надзьмутых, варожа настроеных адзін да аднаго людзей. ЗЗайкі.
  19. 199
    пасвенчаны
    як пасвенчаны. Ашм. Ухв. Пра чалавека, які паводзіць сябе вельмі мірна, рахмана. Даніловіч, 240.
  20. 200
    пасеі
    вышчарацца як кабыла на пасеі. Гл. кабыла.
    зморшчыцца як сабака на пасеі. Гл. сабака.

Паведаміць пра недакладнасьць