На запыт знайшлося 257 артыкулаў

  1. 241
    пацягнуты
    як за душу пацягнутый. Гл. душа.
  2. 242
    пацягнуць
    накласці (наладаваць) як пацягнуць. Слон., Чэрв. Пра вялікую колькасць нечага (мяшкоў, дроў і інш.), што цяжка зрушыць, павезці, скрануць з месца. Высл., 351; Мін.-Мал., 1977, 139.
  3. 243
    пацяраць
    хадзіць як дзень пацяраўшы. Гл. дзень.
    як лапці пацяраўшы. Гл. лапці.
    як пуць пацяраўшы. Гл. пуць.
    як свет пацяраўшы. Гл. свет.
  4. 244
    пачакай
    доўгі як жыдоўскі пачакай. Лаг. Пра нешта доўгае, працяглае. Варлыга 1966, 32. ≺ Ад жыда-гандляра часам доўга трэба чакаць аплаты (жыды-гандляры часта адцягвалі аплату).
    твой пагадзі як яго пачакай. Сміл. Жарт. Пра марудлівасць партнёраў. Шатэрнік, 184.
    як жыдоўскі пачакай. Астр. Насмешл. Пра тое, што трэба доўга чакаць. Даніловіч, 223.
    у тэбэ «зарэ» як у пана «почэкай». Бяроз. Насмешл. Пра чыёсьці няхуткае выкананне, пра што гаварылася «зараз». АВНЛ.
  5. 245
    пачасацца
    як адным грэбенем пачасаліся. Гл. грэбень.
  6. 246
    пачаставацца
    пагаварыць як шротам пачаставацца. Гл. шрот.
  7. 247
    пачаць
    Абман як чума: як пачнець, не спыніцца. Гл. чума.
    Дуда як бяда: пачнеш дзьмуць, дак аж слёзы набягуць. Гл. бяда.
  8. 248
    пачуць
    навастрыць вушы як конь, пачуўшы ваўка. Гл. конь.
    як сядзёлку пачуўшы. Гл. сядзёлка.
  9. 249
    пачынак
    хлопчык як пачынак. Івац., Слон. Ухв. Пра дагледжанае тоўсценькае дзіця. Нар. лекс., 55; ЗЗайкі. ≺ Пачынак - большае верацяно, на якое навіваюць пражу з некалькі верацён.
    парасяты як пачынкі. Ухв. Пра тоўсценькіх сытых парасят. Янк., Дыял., I, 218.
  10. 250
    пачэплены
    крычаць як за язык пачэплена. Гл. язык.
    як за душу пачэплены. Гл. душа.
  11. 251
    паша
    разбрыняць як карова на добрай пашы. Гл. карова.
  12. 252
    пашавэлак
    хадзіць як пашавэлак. Астр. Няўхв. Пра неахайнага чалавека. СПЗБ 3, 473.
  13. 253
    пашанішны
    як пашанішный. Мсцісл. Жарт. Пра нешта, некага белых, чыстых. Юрчанка, 194.
  14. 254
    пашаптаць
    як сем баб пошэптало. Гл. баба.
  15. 255
    пашчабятаць
    Дачка як ластаўка: пашчабечыць, пашчабечыць ды й паляціць. Гл. ластаўка.
  16. 256
    пашыць
    як хамут пашыўшы. Гл. хамут.
  17. 257
    пашэта
    як пашэта. Навагр. Асудж. Пра кагосьці вельмі неахайнага. Даніловіч, 241.

Паведаміць пра недакладнасьць