На запыт знайшлося 143 артыкулы

  1. 41
    дзіва
    аглядаць як якое дзіва. Пра празмерна зацікаўленае разглядванне чаго-н. НН, 562.
    глядзець як на якое дзіва. Івац., Слон. Высл., 305; ЗЗайкі. Тое ж.
  2. 42
    дзікі
    ноч як дзікай казе пераскочыць. Гл. каза.
    як дзікі асёл. Гл. асёл.
  3. 43
    дзіра
    патрэбен (патрэбны, трэба) як дзіра у (на) мосце. Ваўк. п., Стаўб., Докш., Уздз., Слон. Іран. Пра абсалютную непатрэбнасць і нават шкоднасць чаго-н. Federowski, 224; Dybowski, 49; Высл., 362; Сцяшковіч, 605.
  4. 44
    дзіравы
    сыпацца як з дзіравага мяха. Гл. мех.
    дурны як бот дзіравы. Гл. бот.
    як у дзіравы мех: ніколі поўна не насыплеш. Гл. мех.
    толку як у дзіравым боце. Гл. бот.
    як дзіровая бочка. Гл. бочка.
    як у дзіровым (дзіравым) мяшку. Гл. мяшок.
    як бот дзюравы. Гл. бот.
    як у дзюравым ворку. Гл. ворак.
  5. 45
    дзірка
    многа як дзірак у рэшаце. Пол. Пра вялікую колькасць чаго-н. ЗЛобача.
    патрэбен як у мосце дзірка (дзюра). Гл. мост.
    трэба як у плоце дзірка. Гл. плот.
  6. 46
    дзіцёнак
    турлюдзіць што дзіцёнак. Мсцісл. Няўхв. Пра нецікавую, наіўную для субяседніка гутарку. З нар. сл., 129. ≺ Турлюдзіць - надакучліва лапатаць.
    як дзіцёнак без цыцкі. Мсцісл. Спачув. Пра чалавека ў бядотным стане, пазбаўленага самага неабходнага. Юрчанка, 182.
    дурыцца як з дзіцёнкам. Мсцісл. Пра дураслівыя, жартаўлівыя адносіны з кім-н. Юрчанка 1977, 52.
  7. 47
    дзіця
    вытрашчыць вочы як яшчарыца на дзеці. Гл. яшчарыца.
    жыць як аднае мацеры (маткі) дзеці. Гл. маці.
    Любіліся, кахаліся як малыя дзеці, разышліся як туман па свеце. Гродз. Фальк. Пра шчырасць кахання ў юнацтве і розныя яго наступствы. Цыхун, 186.
    унадзіцца куды як дзеці ў гарох. Рэч. Няўхв. Пра чалавека, што не стрымлівае свае дзеянні, памкненні. Pietkiewicz, 397.
    як гадзіна, што свае дзеці пажрэ. Гл. гадзіна.
    як дзеці. Пра непасрэдных, шчырых альбо залішне дураслівых дарослых. БПФС, 80.
    без клопату як дзіця. Няўхв. Пра бесклапотнага чалавека. Янк., Пар., 15.
    гартоўны як цыганскае дзіця. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека не спешчанага, без хваробаў, здольнага пераносіць і голад, і холад. Federowski, 60.
    гуляць як дзіця малое. Няўхв. Пра дарослага, што захаваў дзіцячыя звычкі. Янк., Пар., 46.
    забаўляцца як малое дзіця. Ваўк. п., Івац. Federowski, 345; ЗЗайкі. Тое, што гуляць як дзіця малое.
    заснуць як малое дзіця. Слуцк. Ухв. Пра крэпкі, бестурботны сон каго-н. Сержпутоўскі 1999, 41.
    здзяцінець што малое дзіця. Краснап. Няўхв. Пра старога чалавека, што неадэкватна рэагуе на навакольны свет. Бялькевіч, 210.
    плакаць як дзіця малое. Стаўб. Пра шчыры і слёзны плач каго-н. МК, 165.
    прывыкнуць як дзіця да матчынай калыханкі. Пра прывыканне да нечага добрага, прыемнага. Янк., 422.
    прывыкнуць як дзіця да матчынай цыцкі. Івац. Насмешл. ЗЗайкі. Тое ж.
    прывыкнуць як дзіця да мацеры. Ваўк. п. Ухв. Пра прывыканне да каго-н. добрага, ласкавага. Federowski, 251.
    рад як дзіця. Івац., Слон. Пра шчырую радасць некага. Высл., 375; ЗЗайкі.
    Шануй старое як дзіця малое. Смал. Прык. Пра неабходнасць такой жа ўвагі і пашаны старому, як і малому. АВНЛ.
    Галоўка як у дзіцяці, што не знае ні бацькі, ні маці. Прык. Пра чалавека ненавучанага, нявыхаванага. Ляцкий, 7.
  8. 48
    дзіцятка
    замаркоціцца як дзіцятка без маткі. Памянш. Пра вялікі, шчыры сум, тугу чалавека. Янк., Пар., 67.
    любіць як матка дзіцятка. Гл. матка.
    плакаць як матка па дзіцятку. Гл. матка.
  9. 49
    дзіцячы
    мякенькі як дзіцячыя валосікі. Гл. валосікі.
  10. 50
    дзічка
    кіслы як яблык з дзічкі. Гл. яблык.
  11. 51
    дзыба
    хадзіць як дзыба. Сен. Няўхв. Пра чалавека з непрыгожай, павольнай паходкай. Носович, 132; Каспяровіч, 141. ≺ Дзыба, дзыбала - той, хто павольна ходзіць; высокі нязграбны чалавек.
  12. 52
    дзындра
    зямля як дзындра. Карэл. Няўхв. Пра цвёрдую, неўрадлівую, недагледжаную глебу. СПЗБ 2, 59. ≺ Дзындра - шлак.
  13. 53
    дзюба
    нос як у дзятла (бусла) дзюба. Гл. дзяцел.
    як у бусла дзюба. Гл. бусел.
    браць як бусел у дзюбу. Гл. бусел.
    як верабей з дзюбы, так з рота зубы. Гл. верабей.
  14. 54
    дзюндзіха
    хадзіць як [тая] дзюндзіха. Бых. Няўхв. Пра неахайную асобу. Мат., 86.
  15. 55
    дзюравы, гл. дзіравы
  16. 56
    дзявіца
    Майская травіца нібы маладая дзявіца. Саліг. Прык. Ухв. Пра свежасць і прыгажосць майскай расліннасці. ПП 1, 84.
  17. 57
    дзядзька
    прыслужыцца як дзядзька сучцы: тая хвост незнарок прытуліла да калодкі, а ён сякерай - гак! І адрубіў. Мёр. Іран. Здзекл. Пра чалавека, што не ўмее прыслужыцца, а замест карысці прыносіць шкоду. ПП 1, 364.
    як дзядзька ў Вільні. Пра збянтэжанае, непрывычнае, ніякаватае адчуванне сябе, чые-н. паводзіны ў нязвыклай сітуацыі. ФСБМ 1, 336.
  18. 58
    дзядоўнік
    прыстаць як дзядоўнік да авечага (сабачага) хваста. Чэрык. Няўхв. Пра назойлівае, упартае прыставанне чалавека да каго-н. ЛЦ, 119.
    прыстаць як дзядоўнік да кажуха. Мін. Няўхв. ЛЦ, 119. Тое ж.
  19. 59
    дзядоўскі
    як дзядоўская пуга. Гл. пуга.
  20. 60
    дзядулька
    крактаць як стары дзядулька. Памянш. Насмешл. Пра прытворныя альбо няшчырыя стогны маладога чалавека. Янк., Пар., 90.

Паведаміць пра недакладнасьць