На запыт знайшлося 143 артыкулы

  1. 1
    дабрацца
    наесціся як добры кот, дабраўшыся да смятаны. Гл. кот.
  2. 2
    дабро
    Зімнё цяпло як мачышыно дабро. Слон. Прык. Пра недастатковасць і нелагоднасць для чалавека зімовага цяпла. Высл., 328.
  3. 3
    дажынкі
    добра як на дажынках. Ухв. Пра вясёлае і шчодрае частаванне, свята. Янк., Пар., 54. ≺ Дажынкі - абрад заканчэння жніва, калі гаспадары частуюць работніц, а тыя спяваюць і танцуюць пад музыку.
  4. 4
    дайніца
    ногі як дайніцы. Вілен. Няўхв. Пра вялікія, грубыя, хутчэй хворыя ногі жанчыны. Sielicki, 160.
  5. 5
    далонь
    відаць як на далоні. Ваўк. п., Гарад., Івац. Ухв. Пра вельмі добрую бачнасць чаго-н. Federowski, 75, 330; Каспяровіч, 92; БПФС, 77; ЗЗайкі.
    нашчыпаць чаго як на далоні. Іран. Пра сітуацыю, калі не ўдасца нічога зрабіць. Янк., Пар., 112.
    Праўда - як сонца: далонню не закрыеш. Гл. сонца.
    велізные ек долоні. Жытк. Ухв. Пра добра развітую расліну з шырокім лісцем. ТС 1, 110.
  6. 6
    дамавіна
    з'ехаць на чужыну як зваліцца ў дамавіну. Слон. Пра чалавека, страчанага для родных у сувязі з ад'ездам за мяжу. Сцяшковіч, 592.
    хоць у дамавіну кладзі. Спачув. Пра вельмі бледнага, знясіленага чалавека. БПФС, 77.
  7. 7
    Даніла
    зарабіць як Даніла на лісічках. Светл. Здзекл. Пра няўдалую спробу лёгкага заробку. Высл., 324. ≺ З анекдота пра няўдалы гандаль.
  8. 8
    дарога
    Жыццё як дарога: прасі Бога. Докш. Прык. Пра нязведанасць падзей у жыцці чалавека і вартасць зваротаў да Бога па садзейнічанне. Ляцкий, 12; АВНЛ.
    пытацца як сляпы дарогі. Гл. сляпы.
    чакаць як матка дачушку з дарогі. Гл. матка.
    як у мяцеліцу дарогу знайсці. Гл. мяцеліца.
    адзін не жыхар, так, як гарох пры дарозе: хто ідзець, шчыпнець. Гл. гарох.
    адзін як кол [пры дарозе]. Гл. кол.
    жыць як гарох пры дарозе. Гл. гарох.
    жыць як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ірве. Гл. гарох.
    замінаць як корч на дарозе. Гл. корч.
    застацца як палын пры дарозе. Гл. палын.
    кланяцца як крыніцы пры дарозе. Гл. крыніца.
    маўчаць як камень пры дарозе. Гл. камень.
    сірочае жыццё як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ускубне. Гл. гарох.
    спакойна як у сланечніку пры дарозе. Гл. сланечнік.
    стаў у парозе як пень на дарозе. Гл. пень.
    як стоўб (слупак) пры дарозе. Гл. стоўб.
  9. 9
    дастаць
    як вока дастане (згледзіць, кіне, схопіць). Гл. вока.
    як з воўчага горла дастаны. Гл. горла.
    зачырванецца як у морду дастаў. Гл. морда.
    наесціся як пальцам дастаць. Гл. палец.
    як (хоць) рукой дастаць. Гл. рука.
    як кату сала: ніяк з кубла не дастаць. Гл. кот.
  10. 10
    даўбешка
    дурны як даўбешка. Няўхв. Пра не вельмі разумнага чалавека. Янк., Пар., 57; Санько, 129.
  11. 11
    даць
    паглядзець (глянуць) так, быццам даў пятак. Гл. пятак.
    сон як у руку даў. Гл. рука.
    так як каму ў морду даў. Гл. морда.
    адказаць як па мордзе даць. Гл. морда.
    глянуць (паглядзець, зірнуць) як капейку (тры грошы, грош) даць. Гл. капейка.
    глянуць як капейку даць. Гл. капейка.
    сказаць як у лоб даць. Гл. лоб.
    як доўбней даць. Гл. доўбня.
    як тры грошы даць. Гл. грош.
    як тры рублі даць. Гл. рубль.
  12. 12
    дачакацца
    шчаслівая як матка, унукаў дачакаўшыся. Гл. матка.
  13. 13
    дачушка
    Кукушка - не птушка, нявестка - не дачушка. Гл. птушка.
    чакаць як матка дачушку з дарогі. Гл. матка.
  14. 14
    два
    дзяруцца як два каты ў адном мяшку. Гл. кот.
    згодны як два каты ў вадном мяшку. Гл. кот.
    знайсці як два канцы ў кальцы (як канец у коле). Гл. канец.
    падобны як два курыныя яйкі. Гл. яйка.
    падобны як два пшанічныя зерні. Гл. зерне.
    сябраваць як два каты ў мяху. Гл. кот.
    уперціся як два казлы лоб у лоб. Гл. казёл.
    харошы як цукерка за два грошы. Гл. цукерка.
    як двойчы два. Пра нешта бясспрэчнае, абавязковае, без усякага сумнення. ФСБМ 1, 328.
    як раз ды два. Гл. раз.
    як каза паміж двух стагоў: не ведае, да каторага (куды) і кінуцца. Гл. каза.
  15. 15
    двор
    кінуцца як певень на пеўня з чужога двара. Гл. певень.
    аглядацца як злодзей (сабака) у чужым двары. Гл. злодзей.
    бы сабака на дварэ жыць. Гл. сабака.
    на свеце як на дварэ. Пра шматлікасць праяваў жыцця, сітуацый, падзей на свеце. Ляцкий, 23.
    у галаве як у восені на дварэ. Гл. восень.
    цягацца як Борах па дворах. Гл. Борах.
  16. 16
    дворны
    пагаворна як свіння дворна. Гл. свіння.
    праворна як сука дворна. Гл. сука.
    як Алеся дворная. Гл. Алеся.
  17. 17
    двухпудовы
    падымаць як двухпудовую гіру. Гл. гіра.
  18. 18
    джгур
    разыграцца як джгур. Люб. Няўхв. Пра мужчыну, які паводзіць сябе вельмі нястрымана, узбуджана. СПЗБ 2, 38. ≺ Джгур - самец жывёлы.
  19. 19
    дзве
    бяда ды хвароба як дзве птушкі-зязюлькі: накукуюцца ўдоваль, пакуль яны вытаўкуцца. Гл. птушка.
    дабрацца як дзве кроплі (каплі) вады. Гл. кропля.
    не ўцяць, не ўзяць як дзве каплі вады. Гл. капля.
    падобны як дзве кроплі вады. Гл. кропля.
    сыкаць адна на адну, як дзве кошкі каля аднае міскі з малаком. Гл. кошка.
    як дзве каплі вады. Гл. капля.
  20. 20
    дзверцы
    насіцца як дурань з дзверцамі. Гл. дурань.
    патрэбны як у срацы дзверцы. Гл. срака.

Паведаміць пра недакладнасьць