На запыт знайшлося 143 артыкулы

  1. 61
    Дзяды
    Не ўсегды ек на Дзеды. Жытк. Прык. Не заўсёды такое багатае частаванне, як за памінальным сталом. ТС 5, 211.
    жыць як баран да Дзядоў. Гл. баран.
    з добрым рабіць як Дзяды дзедаваць. Ухв. Пра плённыя і прыемныя партнёрскія дачыненні. Янк., Пар., 66.
    на стале як на Дзяды. Пра багаты стол, застаўлены стравамі. Янк., Пар., 108.
    наесціся як на Дзяды (Дзядэ). Мсцісл., Саліг., Слон., Пін. Няўхв. Пра ўдосталь, добрае сталаванне. Бялькевіч, 154; МК, 155; Высл., 351; Янк., Пар., 110; Нар. скарбы, 146.
    Яды як на Дзяды, а работы як у нядзелю. Прык. Пра вельмі прывабную сітуацыю, калі і работы няма, і стол багаты. НН 1911, 634.
    яды як на Дзяды. Мін., Лях., Смарг., Стол. Пра багаты, шчодры стол. ЛЦ, 95; Высл., 424.
  2. 62
    дзяжа
    гарбуза шчо дзежа. Ухв. Пра вялікі гарбуз. ТС 5, 105.
    тоўста як дзяжа. Слон. Няўхв. Пра занадта тоўстую кабету. Высл., 400.
    сіжу да гляжу як кошка у дзяжу. Гл. кошка.
    разыйсціся як цеста ў дзяжы. Гл. цеста.
  3. 63
    дзяк
    перагуквацца от не раўнуючы рыхтык поп з дзяком у цэркві. Гл. поп.
  4. 64
    Дзямян
    убіцца як Дзямян у касцёл. Капыл. Жарт. Пра недарэчнае пранікненне, траплянне чалавека ў неадэкватную сітуацыю, памяшканне. Рабкевіч, 212. ≺ Магчыма, алюзія на мясцовае анекдатычнае здарэнне.
  5. 65
    дзяркач
    у старога чалавека голас як дзяркач. Рэч. Няўхв. Пра хрыпаты, дзярлівы старэчы голас. АВНЛ.
    як дзяркач. Гродз. Няўхв. Пра задзірыстага, супярэчлівага па характару чалавека. Цыхун, 175.
  6. 66
    дзяўчонка
    краснець як дзяўчонка. Мсцісл. Жарт. Пра маладога сарамлівага чалавека, які бянтэжыцца і чырванее. Юрчанка 1998, 131.
  7. 67
    дзяўчына
    спаць як дзяўчаты на Купалле. Іран. Пра невялікую працягласць сну ці яго адсутнасць. Янк., Пар., 153. ≺ Купальскую ноч дзяўчаты праводзяць ля вогнішча, у варожбах, спевах, забавах.
    засаромецца як дзеўчына. Слон. Высл., 325. Тое, што краснець як дзяўчонка.
    сарамлівы як дзяўчына. Мсцісл. Бялькевіч, 401. Тое, што краснець як дзяўчонка.
  8. 68
    дзяцел
    нос як у дзятла дзюба. Жарт. Пра доўгі і непрыгожы нос. Янк., Пар., 115.
    вязе як жароному дзятлу. Стол. Іран. Пра абсалютнае нешанцаванне, няўдачу. ТС 2, 58.
    трэба каму што як дзятлу шчыпці. Мсцісл. Іран. Пра непатрэбнасць нейкіх прадметаў, інструментаў. Юрчанка, 183.
    [вы ўсе] харашы як дзятлы ў куляшы. Жарт. Пра не вельмі прыгожых хлопцаў. Васильев, 58.
    рабенькі як дзяцел. Ваўк. п. Пра некага рабога, пярэстага. Federowski, 256; Янк., 423.
    даўбсці як той дзяцёл. Стол., Жытк. Няўхв. Пра няўмелае, упартае вядзенне гутаркі, частае паўтарэнне аднаго і таго ж. ТС 2, 34.
    удаўбсціся як той дзяцёл у дзерэво. Жытк. Няўхв. Пра імкненне, траплянне чалавека туды, дзе яго не чакалі. ТС 5, 182.
  9. 69
    дзяцеліна
    цвісці як дзяцеліна. Ухв. Пра прыгажосць, росквіт маладой прывабнай дзяўчыны. Янк., Пар., 187. ≺ Дзяцеліна - канюшына.
  10. 70
    дзячыха
    пляснуць як дзячыха на лёдзе. Івац. Насмешл. Пра чалавека, які паваліўся, прыклаўся мяккім месцам да нечага цвёрдага. Высл., 366.
  11. 71
    дзяшовы
    працы як з дзяшовага пастуха. Гл. пастух.
    умелы як дзяшовы пастух. Гл. пастух.
  12. 72
    дно
    мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а мы ў гаўно. Гл. рыба.
    пайсці як тапор на дно. Гл. тапор.
    як кулём на дно. Гл. куль.
    хадзіць як рыба па дну. Гл. рыба.
  13. 73
    добры
    голас тоўсты як у добрага мужыка. Гл. мужык.
    у каго ключоў як у добрага злодзея. Гл. злодзей.
    зямлі (дзялка, ласкуцінка) як [добрай] бабе сесці. Гл. баба.
    адгладзіць як добрай бабы сраку. Гл. баба.
    стаяць як чорт над добраю душой. Гл. чорт.
    чыхаць як чорт на добру душу. Гл. чорт.
    абманіць каго як чорт добрую душу. Гл. чорт.
    завесці (ашукаць, звесці, змануць, падманіць) як чорт добрую душу. Гл. чорт.
    наесціся як добры кот, дабраўшыся да смятаны. Гл. кот.
    як добры дурань. Гл. дурань.
  14. 74
    дождж
    віцца як ластаўка перад дажджом. Гл. ластаўка.
    курчыцца як шчанюк пад дажджом. Гл. шчанюк.
    надзьмуцца як курыца перад дажджом. Гл. курыца.
    дзяўчата так хутка растуць як грыбы пасля дажджу. Гл. грыб.
    ждаць як каня дажджу. Гл. каня.
    як зоркі после дажджу. Гл. зоркі.
    сядзець як курыца на дажджы. Гл. курыца.
    брызкі ляцяць як дождж. Сміл. Пра густыя, у вялікай колькасці пырскі вадкасці. Шатэрнік, 36.
    дакутлівы як дождж асенні. Карм. Няўхв. Пра чалавека, які доўга, нудна навязвае сябе камусьці. Мат. Гом., III, 241.
    дзеці сыплюцца як дождж. Капыл. Пра частае нараджэнне дзяцей. Высл., 312.
    дружна як жабы на дождж. Гл. жаба.
    енчыць як каня на дождж. Гл. каня.
    застракатаць як сарока на дождж. Гл. сарока.
    збіцца ў кучу як авечкі ў дождж. Гл. авечка.
    зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Мін. Няўхв. Пра нечаканае і зусім не пажаданае з'яўленне каго-н. ЛЦ, 106.
    зграбны як [худая] свіння ў дождж. Гл. свіння.
    капашыцца як курыца на дождж. Гл. курыца.
    красівая як свіння ў дождж. Гл. свіння.
    крычаць (пішчаць) як свіння ў дождж. Гл. свіння.
    крычаць як варона на дождж. Гл. варона.
    наляцець як дождж на сухое сена. Мін. Асудж. Пра шкадлівае і непатрэбнае нападзенне на каго-н. ЛЦ, 61.
    прыгожы як свіння ў дождж. Гл. свіння.
    разыйсціся як свіння на дождж. Гл. свіння.
    расквахтацца як курыца на дождж. Гл. курыца.
    расхадзіцца як варона на дождж. Гл. варона.
    расхадзіцца як жыды на дождж. Гл. жыд.
    усхадзіцца як свіння на дождж. Гл. свіння.
  15. 75
    дожджык
    разгуляцца як свінні на дожджык. Гл. свіння.
  16. 76
    дойная
    стаяць як дойная карова. Гл. карова.
  17. 77
    доктар
    наесціся як доктар параных каўбас. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які да атвалу наеўся якіх-н. дэлікатэсаў. Высл., 351.
    ехаць як чорт мацеру да доктара вязе. Гл. чорт.
  18. 78
    дол
    як дол. Гродз. Няўхв. Пра вельмі п'янага чалавека. Даніловіч 2010, 91.
  19. 79
    долата
    Мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата. Зэльв., Брасл. Прык. Пра тое, што мужык можа быць простым, рабочым чалавекам, каб толькі жонцы за ім добра жылося. Сцяшковіч, 598.
    круціцца як цыган на долаце. Гл. цыган.
  20. 80
    доля
    валачыцца па дзеўках як ліхая доля. Слон. Няўхв. Фальк. Пра настойлівыя заляцанні хлопца да некалькіх дзяўчат адначасова. Сцяшковіч, 583.
    нешчаслівы як мая доля. Брэсц., Навагр. Іран. Пра чалавека, якому пастаянна не шанцуе. ЛЦ, 62; Даніловіч 2010, 91.
    такое даброыта) як мая доля. Ваўк. п., Івац. Іран. Пра дрэннае, рэдкае жыта. Federowski, 72; ЗЗайкі.

Паведаміць пра недакладнасьць