-
1
far a ganev iz ništo kejn šlos — ад вора няма запора
-
2
far a klugn iz genug a vunk, far a nar - a kulek — разумнаму дастаткова знака, дурню - кулака (ня слухаеш ківа, паслухаеш кія)
-
3
far a vajb iz kejn sod ništo — для жанчыны няма сакрэтаў (скажы адной курыцы, а тая ўсёй вуліцы; жаба на языццэ не сьпячэцца)
-
4
ferd-fus-kopite-podkeve-cvok (ferds fus' podkeves an ejnikl) — каня-нагі-капыта-падковы-цьвік (сёмая вада на кісялі; нашага парабка кумаў сват; стрэчнай бабкі родны Хведар; пан гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала і радня стала)
-
5
fregn kost kejn gelt nit — запытацца грошай не каштуе (за спрос ня б'юць у нос; запрос ня б'е ў нос)
-
6
fun ale zajtn - ejne cores — з усіх бакоў - адны беды (кепска пан Грыгоры: што далей, то горай; бяда бяду вядзе, а трэцяе паганяе; ліха адно не бывае - бяду за руку трымае)
-
7
fun a nar kon men kejn raje ništ brengen — дурню немагчыма прывесьці доказаў (дурань законаў не чытае, а свае мае; дурному хоць кол на галаве чашы, то ён усё сваё)
-
8
fun a vort vert a kvort — рынуў слаўцом, як пярцом (нагаварыў мех і торбу; словам можна выратаваць чалавека, словам можна і забіць)
-
9
fun cukumeniš tut der kop ništ vej — ад прыбытку галава не баліць
-
10
fun ejn oks vestu kejn cvej feln nit šindn — з аднаго вала дзьве шкуры не зьдзярэш
-
11
fun ejn umglik arojs - in cvejtn arajn — з агню ды ў полымя (з агню ды ў прысак)
-
12
funem dales un funem tojt kon men zix nit ojskojfn — ад нястачы і ад сьмерці нельга адкупіцца (як ні круці, а прыйдзецца памярці; ад сьмерці не адперці)
-
13
fun grojs ajleniš kumt kejn guts nit arojs — ад сьпешкі нічога добрага не выходзіць (сьпехам нарабіў сьмеху; чалавек сьпяшаецца, а чорт цешыцца)
-
14
fun kejn xazerišn ek kon men kejn štrajml nit maxn — са сьвінячага хваста шапкі ня сшыеш
-
15
fun kine kumt sine — ад зайздрасьці прыходзіць варожасьць (чужое дабро бярэ за рабро)
-
16
fun lejdike (fun puste) feser iz der tuml (der ljarem) greser — ад пустых бочак вялікі грукат (парожняя бочка зьвініць, а поўная маўчыць)
-
17
fun majses dercejln koxt men nit kejn večere — з казак вячэры ня зварыш (зь языковага мліва мука негадзіва)
-
18
fun naxes lebt men nit, fun cores štarbt men nit — ад шчасьця не жывуць, ад гора не паміраюць (ад напасьці не прапасьці)
На запыт знайшлося 18 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць