Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
д  ж  з  с  


На ваш запыт знойдзены 13 артыкулаў

  1. Едзя ні на снасьці, а на шчасьці.
    1. Прыказваюць таму, каму пашэнціла праехаць на благой снасьці бяз выпадку.
    2. Аб тым, каму пашэнціла выйсьці зь небясьпекі.
  2. Еду па дзівятаю - судзі Божа (= дай Божа) па дзісятаю! — Жартуюць з таго, у каго часта жонкі паміраюць, а ён ізноў жэніцца. Прыказка паходзе ад казкі: Чараўнік зачараваў свайго суседа, каб у яго жонкі ўміралі. Калі ён, аўдавеўшы восьмы раз, ехаў у сваты, дык чараўнік зьдзекліва спытаў яго, па каторую гэта ён жонку едзе. Удавец адказаў: «Еду па дзівятую, - судзі Божа па дзісятую!» Тады чараўнік папытаўся, ці яму ня шкода жонак, што гэтак часта ўміраюць. Удавец на гэта: «Каб гэткай бяды ды да веку! Я маю восем падушак, восем дзяружак, восем кублаў, восем кароў, восем авечак, восем сьвінак». Чараўнік, калі пачуў гэта, зьняў чары з свайго суседа.
  3. Еду ў Рыгу па соль, па скрыгу. — Адказвае той, у каго пытаюць, куды ён едзе, а ён ня хоча сказаць. Прыказка гістарычная, паходзіць з часоў, калі езьдзілі ў Рыгу па соль.
  4. Еж, дурань, бо-ж то з макам. — Калі нехта настырліва заахвочвае да таго, што не падабаецца.
  5. Еж, калі ўвагі ні маіш. — Калі скупыя гаспадары садзяць гасьцей за стол. Хоць гаспадары гэтак у голас і ня кажуць, але думаюць.
  6. Еж капусту із грыбамі, дзяржы язык за зубамі.
    1. Гэтак напамінаюць, каб за ядой пустога не гаварыць.
    2. Гэтак папераджаюць, каб трымаць сакрэт.
  7. Еж, кум, хлеб, хоць пазычоны. - Дармо, я аддаваць ня буду.
    1. Прыказваюць, калі скупы гаспадар садзе гасьцей за стол.
    2. Гэтак прыказваюць, калі госьці не зважаюць на скупасьць гаспадара.
  8. Еж, пакуль запяеш. — Жарт пры запрашаньні гасьцей да яды.
  9. Еж, хоць пуп расьпіражы. — Прыказваюць, калі маюць вялікі запас ежы.
  10. Езус Назаранскі, што гэта за народ паганскі: карчма гарыць - у вагонь лезуць, царква гарыць - сракі грэюць. — Пра п'яніц.
  11. Есьць, як іржа зялеза. — Наракае той, каго нявіннага й бязупынку лаюць, зьневажаюць і над ім зьдзекуюцца.
  12. Есьць, як ні сваімі зубамі. — Гэтак кажуць на таго, хто марудна есьць.
  13. Есьця, ды ў вочы ня лезьця. — Гэтак гаспадыня перапрашае, падаючы яду, каб ня высьмейвалі, што страва ня добрая.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017