Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  е  ё  і  к  л  м  о  п  с  т  у  х  ы  ь  э  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  


На ваш запыт знойдзены 136 артыкулаў

  1. Сабака й на Бога брэша. — Разважаюць гэтак нявіннага чалавека, якога нейкі злыдзень нізавошта зьневажае й лае.
  2. Сабака ні пакачаўшы ня зьесьць. — Калі нехта зьняважа дзяўчыну, высьмее, а потым з ей жэніцца.
  3. Сабака, ні пакачаўшы, ня зьесьць. — Жартам прыказвае той, хто незнарок упусьціў нейкую ежу, а потым падымае ды есьць.
  4. Сабака сам сена ня есьць і каню не дае. — Калі нехта па зайздрасьці захопіць нешта, што яму зусім няпрыгодна, але не дае й таму, каму яно патрэбна.
  5. Сабаку выбіраюць па псярні, а жонку па радні. — Прыказваюць старэйшыя, калі радзяць сваяку-дзяцюку браць жонку з добрай радні, бо вераць, што калі добрыя бацькі, дык і дзеці будуць добрыя.
  6. Сабацкая доля. — Скардзіцца той, каго ганяюць, папіхаюць, з каго зьдзекваюцца.
  7. Сабацкая служба. — Аб службе, пры выкананьні якой трэба апастыляцца зь людзьмі.
  8. Сабачча вузёл. — Косы вузёл, у якім канцы наўкос пастаўлены.
  9. Сабраліся два Юр'і ды абодва дурні, адно халодная, а другоя галодная. — Прыказка сялян, бо восенскае Юр'е, 26 лістапада, халоднае, а веснавое, 23 красавіка, галоднае, бо харчоў для статку нестае.
  10. Сава ня родзя сакала. — Аб радавой спадчыннасьці - ад благіх бацькоў родзяцца благія дзеці.
  11. Сам дзямідзя, а мяне ня відзя. — Гэтак дацінаюць таму, хто сам есьць, а сябры ці знаёмага не частуе.
  12. Само-сабой. Сваім парадкам. — Прымаўкі. Патакаваньні пры гутарцы дзьвюх асоб.
  13. Сам скапаў хлеб з лапаты. — Аб тым, хто сам пашкодзіў свайму шчасьцю ці прыбытку.
  14. Санлівага ні дабудзішся, а лянівага ні дашлесься. — Параўнаньне людзкіх недахопаў.
  15. Саракі пагналі сьнег да ракі. — Сялянская прыказка аб тым, што на Саракі, 10 сакавіка, сьнег пачынае гінуць.
  16. Сарваў на ваўка. — Прыказваюць сяляне, калі лясны купец пры разьліку з работнікамі - секачамі ці вазакамі - недаплачвае нейкую суму грошаў.
  17. Сарвігалава. — Клічка лятучага вырванца-бандыты.
  18. Сатры час. — Бескарыснае марнаваньне часу, - «гэта ні работа, а сатры час».
  19. Свае будзім. — Гэтак перапрашаюць жартам адзін аднаго, калі нехта на нагу ўступе.
  20. Сваей галаве розуму ні прыстаўлю. — Прыказвае, хто шукае ды ня можа знайсьці выйсьця зь бяды.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017