На запыт знайшлося 136 артыкулаў

  1. 61
    Служка служца, а пану трасца. — Калі нейкі загад перадаецца пачарзе ніжэй і ніжэй, але ніхто яго ня выканае, а гаспадар мае на гэтым вялікую страту - «трасцу».
  2. 62
    Служы пану верне, дык ён табе пердне. — За тваю шчырую працу гаспадар цябе сакпіць.
  3. 63
    Слухай вухам, а ня брухам. — Жарт аб тым, хто няўважліва слухае, а потым перапытвае.
  4. 64
    Смаку, як у пячоным раку. — Гіронія аб нясмачнай ежы.
  5. 65
    Смалой (смольлю) лезя. — Калі нехта нечага назольліва просіць.
  6. 66
    Смачна кашка ды рабіць цяжка. — Аб рабоце, дзе добра кормяць, але работа цяжкая.
  7. 67
    Смачны жабя гарэх, ды зубоў Бог ні даў. — Калі нехта галіцца нешта важнае дабыць, але здольнасьці ня мае пазьней гэта скарыстаць.
  8. 68
    Соль табе ў вочы, галавешка ў зубы, а дзяркач у сраку. — Трэба шопатам сказаць, або хоць падумаць, калі ўрочная асоба разглядае тваю маёмасьць ці сям'ю.
  9. 69
    Сонца па небя ходзя ды ні кожнаму даходзя. — Прыказвае той, хто ня змог усім дагадзіць.
  10. 70
    Сон як у руку даў. — Кажа той, каму сон спраўдзіўся.
  11. 71
    Сорам таму, хто ганя, сорам таму, хто хваля. — Аб такім, які можа кажнага бязь віны ганіць і без заслугі хваліць, і робе ўсё гэта для свае мэтар'яльнае карысьці.
  12. 72
    Спагнаў ахвоту. — Задаволіў жаданьне.
  13. 73
    Спадзіваўся дзед на мёд, ды й так спаць лёг. — Аб тых, што чакалі нейкае абяцанкі й яе не дачакаліся.
  14. 74
    Спаў, як пшаніцу прадаўшы. — Калі нехта спаў спакойным моцным сном.
  15. 75
    Спацеў, як мыш. — Калі людзіна ці жывёліна мокрая ад поту.
  16. 76
    Спляснуў рукамі. — Калі нехта апынуўся ў роспачы.
  17. 77
    Ссадзіў з ног. — Моцна ашукаў, прычыніў вялікую страту.
  18. 78
    Старасьць ні радасьць, і горб ні карысьць. — Прыказваюць старыя, калі пачынаюць слабець і горбіцца.
  19. 79
    Старац, старац, сяло гарыць! - Ніхай гарыць! - я ў другоя пірайду. — Аб тых, якія грамаду любяць толькі датуль, пакуль зь яе матар'яльную карысьць маюць.
  20. 80
    Старац старца нінавідзя, а гаспадар ніводнага. — Старац старца ненавідзе, бо яны канкурэнты. Гаспадар абодвух ня любе, бо яны хочуць жыць з працы гаспадара. Прыказваюць, калі два акупанты між сабой б'юцца, бо кажны хоча сабе падбіць адну й тую самую краіну. А народ, які жыве на гэтай зямлі, абодвух гэтых акупантаў ня любе, бо яны роўныя ягоныя ворагі.

Паведаміць пра недакладнасьць