Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  з  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  


На ваш запыт знойдзены 101 артыкул

  1. Убіўся, як сучка ў расчыну. — Калі нехта ўблытаецца ў нячыстую справу, што й яму самому няпрыемна й сорамна.
  2. У Бога веру, а Богу ня веру. — Аб тым, што сьлепа на нешта спадзяецца. З казкі: - Чалавех пашоў у царкву ў белым кажусе ды спадзяваўся, што Бог уважа на ягоны новы белы кажух ды ня дасьць дажджу. Але калі ён ішоў дамоў, дык пашоў вялікі дождж ды змачыў і змарнаваў кажух. Тады ён і сказаў: - У Бога веру, а Богу ня веру. Посьля гэтага выпадку ён ніколі не надзяваў белага кажуха, калі ішоў у далёкую дарогу.
  3. У Бога дней ня рэшата. — Дні нашага жыцьця рэшатам ня мераць, каб іншыя з іх ня высыпаліся. Кожнага дня мы мусім нешта карыснае зрабіць.
  4. У бядзе жаласьнікаў шмат, а памагаць некаму. — У бядзе кажны спачувае, але толькі языком, але не матар'яльна.
  5. У вас адпелі, а ў нас ад'елі. — Жартуюць гэтак з моладзі, якая позна прышла зь ігрышча ды спазьнілася на вячэру.
  6. У восінь і вірабей багаты.
    1. Прымаўляюць гэтак бацькі, калі адкладаюць сыньня ці доччына вясельле на восень.
    2. Гэтак прыказвае даўжнік, калі ў яго спаганяюць доўг, а ён прося адтэрмінаіваць доўг на восень.
  7. У вубосстве жыве ды хоча з перцам есьці. — Пра тых, што бедна жывуць ды арыстакратычных далікатнасьцяў паганяюць (патрабуюць).
  8. У гарачай вадзе купаны. — Гавораць на папырсклівага й нецярплівага.
  9. У гаспадыні работа адна, трэба яе рабіці што дня. — Аб штодзённай цяжкай і аднастайнай гаспадынінай працы.
  10. У гасьцях добра, а дома лепі. — Воля гасьця абмяжована воляй гаспадара. А дома кажны сам сабе гаспадар.
  11. Удадзены, як забіты. — Прыказваюць, калі нявіннага па хвальшывых даносах вінавацяць.
  12. Ударожыўся, як сраць пад пень. — Пра таго, хто часта ў вадно месца ходзіць наўздабыткі ці ў пазыкі.
  13. У дастатку рыбку скоблюць, а ў ністачы з луской ядуць. — Прыказвае бедны, калі яму вайцяюць, што ягоная ежа блага прыгатаваная або калі ён несамавіта адзеты.
  14. У двух - рада, а ў трох - зрада.
    1. Сакрэты толькі тады могуць захоўвацца, калі аб іх ведаюць усяго дзьве асобы.
    2. Калі з сабой сябруюць дзьве асобы, яны будуць абмаўляць трэйцюю пабочную. А калі ў сяброўсьцьве тры, дык зышоўшыся з сабой дзьве асобы, будуць абмаўляць трэйцюю свае кампаніі, няпрысутную.
  15. У добры час сказаць, а ў благі памаўчаць. — Прыказваюць сяляне, калі хочуць нешта сваё пахваліць, ды баяцца, каб не ўрачы.
  16. У дурнога ўсё дурноя. — Лаюць таго, хто нешта благое зрабіў ці сказаў.
  17. Ужо поўны вілачкі наклаў. — Прыкааваюць, калі посьля колькіх удалых кражаў нейкага злодзея зловяць на гарачым учынку.
  18. У зімы рот вялікі. — Прымаўка гаспадароў, калі яны зарыхтоўваюць харчы на зіму.
  19. У злодзія цяжка ўкрасьці. — Майстру ў ягоным рамясьле цяжка ашукаць.
  20. Узялі гной у хату. — Прыказвае сьвяркоў, калі нявестка захварэе.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017