Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  з  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  я  


На ваш запыт знойдзены 6 артыкулаў

  1. Учора паштавая, а сёньня ні ўставая. — Аб дзяўчыне ці хлопцу, якія ўчора на ігрышчы спраўна насіліся, як паштовыя коні, а сяньня, калі трэба ісьці на працу, дык не ўстаюць.
  2. У чужой царкве сьвячэй ні папраўляюць. — Прыказваюць да таго, хто хоча ўмешвацца ў справы чужой сям'і ці чужой грамады.
  3. У чужоя шчасьця ня мухай упасьці. — Аб тым, хто нахабна далазе туды, дзе ён непажаданы.
  4. У чужую просу ня сунь носу. — Калі нехта пачынае ўмешвацца ў чужую гутарку ці чужыя справы.
  5. У чужым баку вочы па кулаку. — У чужым баку трэба пільна прыглядацца да людзей і навакольля.
  6. У чужым засьценку, дык і я за дзеўку. — Гэтак жартуюць з малапаважанага ці акіненага чалавека. Калі ён апынецца ў чужым асяродзьдзі, дзе яго ня знаюць, дык там прызнаюць за паважнага чалавека.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019