Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
в  г/ґ  д  е  з  к  л  м  р  с  т  ў  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 40 артыкулаў

  1. І вока нікому ні запарошыў. — Прыказваюць аб высока маральным і прыкладна добрым чалавеку, які нікому ніякай крыўды ня ўчыніць.
  2. І вухом ні вядзе. — Прыказваецца аб упартым, які ня хоча слухаць добрай рады. «Колькі мы ні прыказвалі сваей дзяўчыне, каб йіна біз патрэбы ў вёсцы па хатах ні хадзіла, а йіна й вухом ні вядзе, як хадзіла, так і ходзя». [Кажуць аб тым, хто не зважае на слушную заўвагу ці просьбу.]
  3. Ігрушка - мінушка, летца мінецца, а ў вочы трэба глядзецца. — За малаважную прычыну няварта ніколі звадкі рабіць, бо малая крыўда скора забудзецца, а толькі будзе сорамна спатыкацца з чалавекам, зь якім апастыліўся.
  4. І гэта хлеб. — Прыказвае той, хто мае хоць малы, але пэўны прыбытак.
  5. І да мяса трэба закраса. — І добрае трэба паляпшаць, удасканальваць.
  6. Ідзе проці веку. — Кажуць аб тым, хто ўбіраедца ў сілу й розум.
  7. Ідзе, як вада. — Гэтак адклікаюцца аб добрым работніку, што знаходзе ў хаце сабе работу й хутка яе выконвае.
  8. Ідзе, як тры дні ня еўшы. — Аб тым, хто ідзе марудна.
  9. Ідзі ты ў катнія рукі. — Выказваюць на таго, хто пакідае родную хату супроць волі бацькоў ці старэйшых.
  10. І Езуп Галушка тры грошы прыкіне. — Жартуюць, калі скупы дае на нейкую ахвяру.
  11. І за шчэпку знайдзіцца прычэпка. — Калі ёсьць ахвотнік да звадкі, дык ён прычэпіцца й за драбніцу.
  12. І злосьніку свайму закажу. — Прыказвае той, хто зрабіў нейкую вяліхую памылку ў жыцьці й ад гэтай памылкі будзе перасьцерагаць ня толькі сваіх прыяцеляў, але навет і сваіх ворагаў.
  13. Ізноў на тэй самай срацы сеў. — Калі нехта ўзьняў крутню, авантуру, але нічога ня выйшла, дык заспакоіўся.
  14. Ікаво чорця ў балоця? А як прывык, дык і добра. — І да благога месца можна прывыкнуць.
  15. І крошачкі пабраў. — Прыказваецца, калі дзіця вельмі падобнае да бацькоў і выглядам, і з натуры. «Якраз як бацька - і крошачкі пабраў!»
  16. І лапкамі накрыўся. — Прыказваюць, калі нехта завінаваціўся, а посьля ўхіляецца й гутарку аб сваім даўгу заводзіць. «У мяне сусед пазычыў грошы дый лапкамі накрыўся».
  17. Ільля нарабіла гнільля. — Сьвята Ільля прыпадае 20 ліпеня. Гэтым часам часта ідзе дождж, дык сена й снапы гніюць.
  18. І людзей паглядзець, і сябе паказаць. — Прыказвае жартам кірмашнік, калі ў яго пытаюць, чаго ён ідзе на кірмаш.
  19. І марац мацая за паліц. — Сялянская прыказка аб сакавіковых марозах.
  20. І мядзьведзя-ж вучуць. — Прыказваюць таму, хто адмаўляецца вучыцца, бо быццам гэтай навукі ён ня зможа ўцяміць.

Старонкі: 1  2  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017