Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  н  о  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 56 артыкулаў

  1. Мае й блохі былі падохлі. — Прыказвае той, хто апавядае, як яму некалі здарыўся вялікі пярэпалах.
  2. Мае красенцы, мае сушэнцы, зівайця, як сьвякроў на нявестку, або як мачыха на падчырыцу. — Прыказвае ткальля, калі затыкае кросны.
  3. Мае сані бягуць самі. — Жартуюць дзеці, калі коўзаюцца на санках з гары.
  4. Мае слугі пагнуліся ў дугі. — Прыказвае той, чые работнікі ці па хваробе ці таму, што незадаволеныя, слаба працуюць.
  5. Маім салам ды па маей скуры мажа. — Прыказвае той, каму нехта дагаджае ягонай-жа працай.
  6. Маіш статак, трэба мець і ўпадак. — Разважаюць таго, хто мае нейкі ўбытак у гаспадарцы.
  7. Майстра, майстра, - ня псуй клін! — Прыказваюць, калі няўмека бярэцца за паважную работу.
  8. Май усяго даволі, а бяды ніколі. — Пажаданьні дабра.
  9. Маладось - дурнось.
    1. Прыказваюць старыя, калі ім успамінаюць іхныя памылкі й дурноту ў іх маладыя гады.
    2. Гэтак старыя прыказваюць на непаважныя паводзіны маладых.
  10. Маленькі сабачка да веку шчаня. — Прыказваюць на малога брахуна-лайдака.
  11. Мал залатнік ды дораг. — Прыказваюць малыя людзі, калі іх нехта ганьбуе за рост.
  12. Малоя - цалоя, а большая - папалам. — Гутарка аб благім мліве. Прыказваюць аб работніку, які шпарка робе, але ягоная работа дрэннай якасьці.
  13. Малы жук ды вялікі гук. — Калі малы чалавек ды вялікага крыку наробе.
  14. Малыя дзеці - малы й клопат, а вялікія дзеці - вялікі й клопат. — Прыказваюць бацькі, калі ёсьць шмат выдаткаў на большых дзяцей або калі дзеці распусныя ды робяць бацьком шмат клопату.
  15. Малыя дзеці спаць ні даюць, вялікія дзеці жыць ні даюць. — Наракаюць гэтак бацькі, калі іхныя дзеці іх крыўдзяць.
  16. Маляр мажа ды ня еўшы спаць ляжа. — Прыказваюць мастаку, калі ягоная праца матар'яльна яго не забясьпечвае.
  17. Мама есьці! - Адкуль прышлі весьці? — Жартуе маці, калі дзеці есьці просяць.
  18. Мама, мама! Вось мяне хлопцы любюць, бо калі выйду на вуліцу, дык за кулакамі сьвету ня віджу. — Жарт на прыказку: «Хто любіцца, той чубіцца».
  19. Мана наверх выйдзя. — Гэтак разважаюць таго, хто наракае, што на яго ўзлажылі нейкую напасьць, наманілі.
  20. Марац мацая за паліц. — І ў сакавіку бывае сьцюдзена ў рукі.

Старонкі: 1  2  3  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017