Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  б  в  г/ґ  е  з  й  к  м  н  т  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 88 артыкулаў

  1. Я аб усім леся, а'ба мне ніякі беся. — Гэтак крыўдуе той, хто рупіцца аб грамадзкіх справах і чужых асабістых, а аб ім ніхто не парупіцца, і навет не спачувае яму за турботы й працу.
  2. Я болі забыўся, як ты ведаіш. — Калі нехта крыўдзіцца, што невук пачынае яго вучыць.
  3. Я ведаю й біз папа, што ў нядзелю сьвята. — Аб тым, хто бярэцца выясьняць такую справу, якая ўсім добра ведамая.
  4. Яго горла ўсё пажорла.
    1. Аб п'яніцы гайдамаку, які ўсю гаспадарку прапіў, прагуляў.
    2. Аб ненажэрным ліхвяру, які абдзірствам і круцельствам перацягвае да сябе чужое багацьце.
  5. Яго і доўбняй не забіць. — Жартуюць аб тым, на каго кажуць, што слабы, хутка памрэ.
  6. Ягоныя ўсе козы ў золаця. — Аб шчасьлівым і задаволеным, якому ўсё ручыць, які аб нічым ня дбае, а толькі аб сваім шчасьці, хоць яно можа й часовае.
  7. Яечня кісьня і ў грудзях цісьня. — Пры цяжкой працы, пры цяжкіх думках-клопатах або пры хваробе, дык і самая лепшая ежа ня есца ды ў грудзях баліць. Яечня ў беларускай вёсцы ўважаецца за самую ласую ежу.
  8. Я з табой і адным полі сраць разам ня сяду. — Адказаць ашуканцу, які набіваецца на далейшую дружбу.
  9. Язык біз касьці, што хочыш, тоя й мяньці. — Аб тым, хто бяз сораму гавора пры людзях розную брыдоту.
  10. Язык і Кійіва дапытая. — Кажуць пасланцу, калі ён адмаўляецца ісьці ў дарогу, паясьняючы тым, што дарогі ня ведае.
  11. Языком брашы, алі рукам волі ні давай. — Прыказваюць ахвотніку біцца, які мяркуе, каб ударыць.
  12. Я йграю, як знаю, а ты скачы, як хочыш. — Прыказвае майстра-рамесьнік ці мастак, калі яго нехта пачынае вучыць у ягоным таленьце ці мастацтве.
  13. Яйцо курыцу вуча. — Калі падлетак пачынае вучыць старэйшых, як жыць.
  14. Як асіна затрасецца, тады бычок напасецца. — Заўвага сялян аб тым, што калі на асіне зьявяцца першыя лісты, тады на траве напасецца ўжо бык.
  15. Як бедны ў дарогу, дык вецір у вочы.
    1. Прыказвае той, каму ў дарозе здарылася няпрыемная прыгода.
    2. У каго пры распачатай справе ці рабоце здарыліся нейкія няпрыемнасьці ці цяжкасьці.
  16. Як Бог да Шлёмкі, гэтак і Шлёмка да Бога. — Калі багаты ашукае ці пакрыўдзе беднага, а бедны яму помсьціцца. З казкі-выпадку: - Шлёмка прасіў Бога, каб Бог дапамог выратавацца яму ад ракруцкага набору, але яго злавілі ды аддалі ў маскалі. Посьля гэтага Шлёмка ў сыботу схапіў тапор ды стаў дровы сеч. Калі яму заўважылі, што гэтак рабіць грэх, дык Шлёмка адказаў: - Як Бог да Шлёмкі, гэтак і Шлёмка да Бога.
  17. Як-бы штося. — Прыказваюць, калі з чужой прычыны стала няпрыемна. «Яны лаюцца з жонкай, а нам, гасьцям, як-бы штося».
  18. Як бяжыць, дык бяжыць, а як абваліцца, дык і ляжыць. — Прыказка аб тых конях, што гандлёўшчыкі прыганяюць на кірмаш на продаж ці мяняць.
  19. Як гол, так восьцір. — Бедны чалавек хутчэй ідзе на рызыку, бо яму няма чаго губляць.
  20. Як гукнеш, гэтак і адгукнецца. — Як мы будзем ставіцца да людзей, гэтак і людзі да нас.

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017