Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  б  в  г/ґ  д  і  л  м  н  о  с  т  ч  ь  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 80 артыкулаў

  1. За аднаго бітага (вучонага) двух нябітых даюць дый то ні бяруць. — Прыказваюць гэтак, каб надаць павагі й пашаны адукаванаму чалавеку.
  2. Забірай манаткі ды йдзі вон з хаткі. — Кажуць непажаданаму кутніку.
  3. Забіць бабра, ня будзя дабра. — За паляваньне на баброў строга судзілі.
  4. Завуха-ж не панясеш? — Жартуюць з таго, хто скардзіцца, што ўпацёнку ня можа есьці.
  5. Загляня сонца й у наша ваконца. — Гэтак цешаць сябе бедныя людзі.
  6. Загнаў у казіны рог. — Калі нехта паставіў іншага ў нязвычайна цяжкое палажэньне.
  7. З агнём ні жартуй і вадзе ня вер. — Парасьцярога плывакаў, каб асьцерагаліся пры купаньні, як і пры агні.
  8. З аднаго вала дзьвюх скур ні дзяруць. — Прыказваюць супроць вялікіх падаткаў ці вялікага зьдзірства.
  9. Заднілася ў роця. — Прыказваюць, калі галодны з жалю ці з страху ня можа праглынуць ежы.
  10. За'дным махам сем сот забіяхам (мух). — Жарт з таго, хто цешыцца, хоць з бескарыснай, але няхібнай работы.
  11. За дурной галавой дык нагам ніспакой. — Аб тым, хто па сваей дурнаце, ці неразважнасьці, нарабіў шмат прыкрасьцяў, і трэба шмат пахадзіць, каб залагодзіць свае памылкі.
  12. За душу барыся, а за кішэнь ні бярыся. — Прыказваюць таму, хто пачынае спрачацца за сумленнасьць іншага, якога ён добра ня ведае, бо й за сваю кішэню ня можна спрачацца; магло-ж быць, што нехта нешта падкінуў у кішэнь. Спрачацца можна толькі за сваё сумленьне.
  13. За золота была змолата; і за сірабро ня будзя дабро. — Перасьцярога ня квапіцца на дарагія падарункі.
  14. Зайдзі ад варот, дык ён ціраз плот. — Прыказваюць аб тым, хто ня хоча прызнаваць ніякіх правоў ні ўставаў.
  15. Закрутку грызе. — Прыказваюць, калі нехта сілком лезе ў сяброўства.
  16. За локаць сябе ня ўкусіш. — Калі ў нейкай справе нічога ня можна зрабіць.
  17. Замок ні для зладзея, алі для пана дабрадзея. — Калі нехта дзівіцца, як маглі зладзеі з-пад замка ўкрасьці.
  18. Замуж хоць у пятніцу. — Прытыкаюць тэй дзяўчыне, якой пара замуж ісьці, а яна нейкай работы ня ўмее або ня хоча рабіць.
  19. За нос вадзіць. — Калі нехта доўга цеша абяцанкамі, але ня выконвае абяцанага.
  20. Запала клямка. — Прыказваюць, калі каму-небудзь стала немагчымым наведваць нейкі дом ці сям'ю.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017