Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  ё  і  о  ы  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 50 артыкулаў

  1. Лазовую літанію адпраўляць. — Прыказваюць, калі нехта бязупынку лаецца й кляне.
  2. Лапамі араць. — Калі нехта не даецца ўгаварыць, не згаджаецца: «Яго ўгаварваюць, а ён лапамі арэ».
  3. Лапці лазовыя піраносюць боты казловыя.
    1. Аб трываласьці сялянскага роду, што перажывае арыстакратаў (якія насілі казловыя боты).
    2. Якія-б нятрывалы ні быў лазовы лапаць, ды ён трывалей за казловы бот.
  4. Ласкавая цілятка дзьве маткі сьсе. — Гэтак навучаюць дзяцей і падлеткаў, каб яны ня былі ўпартымі й брутальнымі, але ветлівымі й паслушнымі, бо толькі тады будуць іх хваліць і дапамагаць ім.
  5. Ласка ні каляска - сеўшы ні паедзіш. — Гэтак высьмейваюць таго, хто некаму дагаджае толькі за ласку.
  6. Лата на лаця - пасунься паня браця. — Беднага ў латанай вопратцы чалавека й родны брат просіць адсунуцца да парога.
  7. Лахі пад пахі. — Прыказваюць на валачашчага чалавека або на таго, каго праганяюць з дому, ці хто самавольна пакідае дом.
  8. Ледзь за вочы ні ўхапіў. — Прыказваюць, калі нехта пры спатканьні раптам пачынае лаяць.
  9. Лезя, як вош на струп. — Калі нехта лезе, хоць у нячыстае, але прыбытковае месца.
  10. Лезя, як жаба на купіну. — Прыказваюць, калі непаважны чалавек імкнецца ў кампанію паважнейшых.
  11. Лезя, як муха ў смалу. — Калі неразважлівы лезе туды, дзе можа быць яму пагібель.
  12. Лепі ашукацца на грашах, як на куплінай рэчы. — Лепей за добрую рэч пераплаціць, чымся купіць танную, але дрэнную рэч. Прыказвае той, хто купіў нешта мо'й танна, але, як аказалася, малавартаснае.
  13. Лепі даваць, як прасіць. — Прыказвае гаспадыня, калі на яе сварацца, што яна заміж старца, надарыла гультая.
  14. Лепі доўгі голад, як кароткі. — Лепш даўжэй недаядаць, чымся дапусьціцца да таго, каб зусім ня было чаго есьці. Прыказваюць бедныя, ашчадныя гаспадары, калі іхныя дзеці крыўдзяцца, што харчаваньне недастатковае.
  15. Лепі з добрым згубіць, як з благім знайсьці. — Прыказвае той, хто з благім чалавекам ня мог нейкага дабытку падзяліць.
  16. Лепі з разумным згубіць, як з дурным знайсьці. — Калі з разумным згубіш, дык ён нікому ня скажа й людзі ня будуць сьмяяцца. Калі-ж з дурнем знойдзеш, дык ён адразу пахваліцца, і знойдзеную рэч адбяруць.
  17. Лепі лічыць свае вошы, як чужыя грошы. — Прыказвае сумленны чалавек, бо лепей жыць бедна, але незалежна, чымся лічыць чужыя грошы, пралічыцца ды сесьці ў вязьніцу.
  18. Лепі насіць латаная, як хватаная. — Лепей быць бедным і насіць латаную вопратку, чымся быць багатым, але жыць з кражы, ці іншага злачынства.
  19. Лепі пагадзіцца, як доўга судзіцца. — Лепей пагадзіцца й на дрэнных умовах, чымся траціць час і грошы на суд, які можна й ня выграць.
  20. Лепі позна, як ніколі. — Правуецца той, хто спазьніўся некуды прысьці.

Старонкі: 1  2  3  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017