Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  к  м  о  т  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 44 артыкулы

  1. Шалы да дабра ні давядуць. — Перасьцярога дзецям ці падлеткам, каб у вялікія жарты не заходзілі, бо часта яны канчаюцца сьлязьмі.
  2. Шанаваць, як бруд на шчэпках. — Аб благім чалавеку, якога трэба шанаваць не дзеля таго, што ён заслужыў на пашану, а за тое, каб ён прыкрасьці не нарабіў.
  3. Шануй адзежу дома, а адзежка цябе ў людзях зашануя. — Гэтак старэйшыя навучаюць дзяцей і моладзь, каб яны рупіліся аб сваей адзежы, бо калі адзежа будзе выглядаць прыстойна, дык і самую асобу будуць шанаваць, як паважнага чалавека.
  4. Шануй яго, як гаўно на трэсцы. — Пра асобу, якой дагаджаюць не за дабро, але каб прыкрасьці не рабіў.
  5. Шапка сіня, верх зялёны! — Гэтак жартам адказваюць, калі нехта прышоўшы ў хату сказаў: «Нех бэньдзя пахвалёны!»
  6. Шастом галавы ні дастаць. — Аб ханабэрыстым чалавеку, які высака трымае галаву.
  7. Шатырся кума: у суседа бяседа! — Гэтак узахвочваюць адна адну сяброўкі, калі пачуюць, што пасуседзтву робіцца вясельле, ці грамадзкая забава.
  8. Шкадліваму кату хвост уцінаюць. — Прыказваюць, калі пакараюць збрадлівага чалавека.
  9. Шкадуя, як стары конь маціры. — Прыказваецца, калі нейкі бяссумленны прайдзісьвет гавора, што ён некага пашкадаваў ашукаць.
  10. Шмат у мора вады ўвойдзя (пакуль гэта будзя). — Калі нехта на далёкія часы складае няжыцьцёвыя пляны.
  11. Шопаты хату губюць. — Жартуюць, калі ў хаце прыхіляць галовы ды перашэптваюцца, быццам нейкую змову робяць супроць хатняга ладу.
  12. Што будзя міру, тоя й бабінаму сыну. — Аб тым, хто найменш дбае пра нейкую грамадзкую небясьпеку.
  13. Што вінін, дык аддаць павінін. — Прыказка пры спрэчках за даўгі.
  14. Што галава, то й розум. — У дурной галаве дурны й розум. Прыказваюць таму, хто нейкую дурасьць скажа ці зробе.
  15. Што год, дык удод. — Гэтак жартуюць, калі ў нейкай сям'і часта дзеці родзяцца.
  16. Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат работы робе. З казкі: Дзеўка хвалілася дзяцюку, што шмат кудзелі спрадае: - «Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве». Калі дзеўка нейдзе адышлася, дзяцюк узяў ейныя ключы ад кубла ды схаваў у прасьніцы за кудзелю. Калі дзяцюк ізноў прышоў праз тры тыдні, дык дзеўка пачала наракаць, што ейныя ключы ад кубла прапалі тады, як гэты дзяцюк у яе быў. Тады дзяцюк залажыў руку ў кудзелю за прасьніцу, выняў тыя ключы ды аддаў дзеўцы.
  17. Што занадта, таго й сьвіньня ні ядуць. — Калі нехта ў кампаніі ўжывае няпрыстойныя слосвы.
  18. Што з возу ўпала - лічы прапала. — Няварта траціць часу на пошукі таго, што безнадзейна загінула.
  19. Што каму баліць, той тоя й студзя. — Калі нехта стараецца пазбыцца бяды ці няпрыемнасьці, што яму дакучае.
  20. Што каму на ўме, той тоя й чаўпе. — Што каму болей рупе, той тое й успамінае, аб тым гавара.

Старонкі: 1  2  3  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017