Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  к  м  о  т  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 26 артыкулаў

  1. Што будзя міру, тоя й бабінаму сыну. — Аб тым, хто найменш дбае пра нейкую грамадзкую небясьпеку.
  2. Што вінін, дык аддаць павінін. — Прыказка пры спрэчках за даўгі.
  3. Што галава, то й розум. — У дурной галаве дурны й розум. Прыказваюць таму, хто нейкую дурасьць скажа ці зробе.
  4. Што год, дык удод. — Гэтак жартуюць, калі ў нейкай сям'і часта дзеці родзяцца.
  5. Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат работы робе. З казкі: Дзеўка хвалілася дзяцюку, што шмат кудзелі спрадае: - «Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве». Калі дзеўка нейдзе адышлася, дзяцюк узяў ейныя ключы ад кубла ды схаваў у прасьніцы за кудзелю. Калі дзяцюк ізноў прышоў праз тры тыдні, дык дзеўка пачала наракаць, што ейныя ключы ад кубла прапалі тады, як гэты дзяцюк у яе быў. Тады дзяцюк залажыў руку ў кудзелю за прасьніцу, выняў тыя ключы ды аддаў дзеўцы.
  6. Што занадта, таго й сьвіньня ні ядуць. — Калі нехта ў кампаніі ўжывае няпрыстойныя слосвы.
  7. Што з возу ўпала - лічы прапала. — Няварта траціць часу на пошукі таго, што безнадзейна загінула.
  8. Што каму баліць, той тоя й студзя. — Калі нехта стараецца пазбыцца бяды ці няпрыемнасьці, што яму дакучае.
  9. Што каму на ўме, той тоя й чаўпе. — Што каму болей рупе, той тое й успамінае, аб тым гавара.
  10. Што край, то й звычай. — Кажны край мае свае асаблівыя звычаі.
  11. Што найбольшы пісака, дык найгоршы сабака. — Гэтак сяляне адклікаліся аб расейскіх пісарах урадоўцах.
  12. Што ня міла самому, дык ня жыч і другому. — Навука сумленных бацькоў сваім дзецям.
  13. Што пасеіш, тоя й пажнеш.
    1. У простым сэньсе аб добрым збожавым насеньні, зь якога гаспадар дачакаецца й добрага збожжа.
    2. Калі будзем дабро людзям рабіць, дык і людзі будуць добра адплачваць.
  14. Што ручкі зробюць, тоя плечкі зносюць. — Што для сябе зробіш, тое й мець будзеш.
  15. Што твэго, тоя й мэго, а што мэго, дык тобя ніц да тэго. — Прыказваюць таму, хто галіцца на чужую маемасьць, але сваю ўважае за незачэпную. Прыказка яўна гістарычная, у якой адбілася тое, як Палякі ставіліся да Вялікага Княства Літоўскага.
  16. Што торба, то ня мех; што праўда, то ня грэх. — Прыказка таму, хто крыўдзіцца, калі яму праўду ў вочы гавораць.
  17. Што ты мне на душу серыш? — Калі нехта ўвачавідкі зьдзекуецца.
  18. Што ты робіш на гарэ гразь. — Аб тым, хто выкрывае злачынствы ці злаўжываньні нейкага ашуканца, псуючы яму справу й робячы яму сорам.
  19. Што ты ў старца кій адбіраіш. — Аб тым, хто крыўдзе бездапаможнага чалавека.
  20. Што ты чаўпеш дуба смалянога. — Аб тым, хто відавочную хлусьню гавора.

Старонкі: 1  2  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019