Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 61 артыкул

  1. Вада па аднэй капца капая, алі ў каміні дзірку прабівая. — Заўсёды вынікі дасягваюцца, калі робіцца й надта паволі, але неадступна й зацята.
  2. Важыш на рыбку, дык важ і на юшку. — Калі нехта хоча браць нешта лепшае, дык хай возьме й горшага.
  3. Вазьмі вочы ў жменю. — Кажуць, калі нехта адмаўляецца, што ня бачыць відавочнага: «Калі ня відзіш, дык вазьмі вочы ў жменю».
  4. Вазьмі дый пакінь. — Гэтак прыказваюць заміж «пакінуў»: «Яму нейкія матылі ў галаву ўбіліся, дык ён вазьмі дый пакінь жонку й дзіця ды пакруціўся ў сьвет».
  5. Валачашчы сабака да кожнага лашчыцца. — Прыказваюць аб распушчанай і занадта ветлівай да кажнага людзіне.
  6. Вар-варам. — Аб празьмернай гарачыні.
  7. Вастры, сучка, зубы - кухар костку дасьць. — Аб лісьлівым падлізьніку, сквапным на падарункі.
  8. Ваўка баяцца, у лес ні хадзіць. — Прыказваюць таму, хто ставе малаважную прычыну, каб адмовіцца выканаць нейкую работу.
  9. Ваўка ногі кормюць. — Прыказваюць калі нехта парой прыйшоў на абед, ці бегаючы выстараўся карыснае.
  10. Ваўком ваўка ні зацкуеш. — Калі злачынец ня прыцягвае да адказнасьці другога злачынца.
  11. Ведаў Бог, што ні даў сьвіньні рог. — Каб благі й злосны чалавек меў сілу ды волю, дык чыніў-бы вялікую шкоду.
  12. Век аздобы ў вянку ні знасіць. — Прыказвае той, каму робяць закіды, што ён не прыбіраецца.
  13. Век веку падасьць. — Прыказваецца, калі рэч ці прылада моцна зробленая.
  14. Век жыві, век вучыся, а дурным памрэш. — Колькі-б чалавек ні жыў, колькі-б ні вучыўся, усіх мудрасьцяў сьвету не дасягне.
  15. Век зжыць - ня мех сшыць. — Прыказвае, хто шмат чаго перажыў.
  16. Век чыста ні пірахадзіць, ласкава ні піражыць і смачна ні піраесьці. — Прыказваюць тыя, каму ўськідаюць, што ён ня чыста адзяецца, ці не заўсёды ласкавы, або дрэнна харчуецца.
  17. Ветрам падшыт. — Прыказваюць на авантурніка-падшыванца.
  18. Ветрам прышоў, ветрам пашоў. — Аб тым, хто наляціць як віхор, наробіць нейкай крутні ці бяды ды ізноў панясецца.
  19. Вецір у галаве ходзя. — Аб чалавеку з частымі зьменамі ў паглядах або зь дзівоснымі паглядамі.
  20. Вечны пакой сьцервя такой. — Прыказваюць, калі памрэ шкодны ці амаральны чалавек.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017