Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  ы  я  


На ваш запыт знойдзены 15 артыкулаў

  1. Вольнаму воля, а шалёнаму поля. — Прыказваюць, каб разрозьніць запраўдную волю ад шаленства злачынцаў, якія злачынства называюць воляю. Сваё шаленства чалавек павінен праяўляць у полі, а не між людзей.
  2. Вось вам і сьпіткі і зьедкі. — Прыказвае гаспадыня, калі прыносе ў хату апошнія запасы харчоў - апошняе масла, сала, бульбу ці іншае.
  3. Вось вядзець - негдзе дзець, вось біда біз хліва. — Прыказваюць, калі ў некага багацьце прыбывае, а яго няма дзе прыхінуць.
  4. Вось і гавары з кабылай паціры: ты «Войча наш», а йіна: «Сена німаш». — Прыказваюць, калі двох ня могуць дамовіцца: адзін пачынае гутарку аб ідэях, а другі перабівае яго штодзёншчынай.
  5. Вось табе й на! — Кажуць, калі пачуюць няпрыемную жахлівую навіну.
  6. Вось хамут ваш і дуга, і я вам болі ні слуга. — Прыказвае парабак, калі без пары пакідае гаспадара.
  7. Воўк, воўк! Ідзі казлы драць. — Прыказваюць, калі нейкі манюка пачынае бяз сораму расхвальваць сябе гэтак, што ад гэткай гутаркі згадзіла-б ваўка, які мусіў-бы казлы драць (ванітаваць).
  8. Воўк да лесу цягня. — Прыказваюць аб дзікаватым чалавеку, які ўхіляецца лучыцца да грамады.
  9. Воўк дзе плодзіцца, там ні бярэ. — Аб хітрых зладзеях і іншых злачынцах, якія там ня шкодзяць, дзе жывуць.
  10. Воўк і лічаная бярэ. — Прыказваюць аб прапышным злодзеі-бандыце, які бярэ апошняе й у беднага, і ў багатага.
  11. Воўк пасланцамі ні карысін. — Прыказваюць аб зладзеях і бандытах.
  12. Воўк сабакі ні баіцца, алі зьвягі ні любя. — Аб высокіх урадоўцах-хабарніках, якім ня страшна, што людзі аб іх злачынствах гавораць, але для якіх гэткая гутарка дакучлівая.
  13. Воўна далежа гоўна. — Калі воўна доўга паляжыць няпрадзеная, дык яе моль зьесьць.
  14. Воўча доля расьце скора. — Ёсьць такое вераньне, што калі маладая жывёліна скора расьце, дык яе воўк зьесьць. Прыказваюць, калі прыгожая дзяўчына-падлетак хутка расьце, бо яе хутка замуж возьмуць.
  15. Вочы - ямы. — Гэтак як-бы спагадаюць зайздрываму, бо зайздрасьць быццам залежа не ад самога чалавека, а ягоных вачэй.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019