Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  о  у  ы  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 38 артыкулаў

  1. Чаго баба хацела, тоя каза радзіла. — Калі тое збываецца, чаго нехта хацеў. Баба хацела, каб каза радзіла козачку й казялка.
  2. Чаго баяўся, таго ні ўбаяўся. — Калі тое здарылася, чаго нехта высьцерагаўся.
  3. Чаго-б сьляпы плакаў, каб сьцежку бачыў. — Чалавек, які апынуўся ў роспачы, дык быў-бы рад хоць малой прасветласьці ратунку.
  4. - Чаго ты плачыш? - пытаюцца ў малой дзяўчыны. - Калі я вырасту й пайду замуж, дык у мяне будзя дзіця. Я зь дзіцям пайду малоць ды пасаджу яго на — Прыказка таму, калі хто па нечым надта загадзя бядуе.
  5. Чакай цётка Пітра, сыр будзіш есьці. — Кажа тай, хто мае цяпер вялікую патрэбу, а яго цешаць абяцанкамі.
  6. Чакая, як вол доўбні. — Калі некаму нямінуча прыходзе нейкая бяда.
  7. Чалавек гора вытрывае, а роскашы не. — Бывае, што чалавек з вялікай роскашы ўпадае ў распусту й бяду.
  8. Чалавек спачатку ходзя на чатырох нагах, потым на двух, а нарэшце на трох. — Першае тарнуецца да дзіцячых гадоў, другое да сталых, а трэйцяе да вялікай старасьці, калі чалавек ужо кійком падпіраецца.
  9. Чалавек чалавеку воўк. — Прыказваюць, калі нехта некага бязьлітасна пакрыўдзе.
  10. Чаму госьць ня еў? - Бо ложкі ня меў. — Калі нехта зь хітрасьцяй строе кпіны. Прыкладам: не папрасіўшы на бяседу, робе вымову, што пагардзіў прыйсьці.
  11. Чаму цябе малога маці цыцкой ні задушыла? — Так лаюць злачынца-вірутніка.
  12. Чарачка-каток, каціся ў раток. — Прымаўляюць пры вьшіўцы.
  13. Часам з квасам, а парой з вадой. — Прыказвае бедны, калі ў яго пытаюцца, як яму жывецца, чым ён жывіцца.
  14. Чорт бы дзятла ведаў, каб ні яго глюга. — Калі нехта празь неасьцярожнасьць накліча на сябе бяду, калі выдасьць сябе праз свой язык.
  15. Чорт даў, чорт і ўзяў. — Калі тую рэч украдуць, што крутнёй набытая.
  16. Чорт ні бярэ, а Богу ня трэба. — Прыказвае той, каму нідзе няма прыпынку.
  17. Чорт праўды ня любя. — Аб тым, хто злуе, калі яму скажуць праўду.
  18. Чорт сваё, а поп сваё, - аддай маю малітву. — Калі два праціўнікі ўступаюць у бясконцыя спрэчкі й кажны свайго патрабуе.
  19. Чорт чарта пазнаў ды на піва пазваў. — Калі двое людзей з роўна вялікімі хібамі ў натуры пасябруюць ці пажэняцца.
  20. Чужая болька людзям сьмех. — Людзі чужой бядзе не спачуваюць, а часта навет і цешацца зь яе.

Старонкі: 1  2  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017