Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 61 артыкул

  1. Віда-й-нявіда. — Увачавідкі й у потайкі: «Ён віда-й-нявіда цягне з калгаснага сьвірна».
  2. Відаць, ды далёка дыбаць. — Калі нейкая рэч і панадная, але цяжка яе дасягнуць.
  3. Відна, хоць іголкі зьбірай. — Кажацца, калі вельмі сьветла.
  4. Вісна й восінь на рабой кабыля едзьдзюць. — Вясной і восеняй неба пакрытае часта воблакамі й добрая пагода чаргуецца з дажджом.
  5. Вісна ні місна, а восінь ні малочна. — Вясной няма мяса, бо за зіму выдаткавалася, а восеняй няма малака, бо каровы перастаюць даіцца.
  6. Вольнаму воля, а шалёнаму поля. — Прыказваюць, каб разрозьніць запраўдную волю ад шаленства злачынцаў, якія злачынства называюць воляю. Сваё шаленства чалавек павінен праяўляць у полі, а не між людзей.
  7. Вось вам і сьпіткі і зьедкі. — Прыказвае гаспадыня, калі прыносе ў хату апошнія запасы харчоў - апошняе масла, сала, бульбу ці іншае.
  8. Вось вядзець - негдзе дзець, вось біда біз хліва. — Прыказваюць, калі ў некага багацьце прыбывае, а яго няма дзе прыхінуць.
  9. Вось і гавары з кабылай паціры: ты «Войча наш», а йіна: «Сена німаш». — Прыказваюць, калі двох ня могуць дамовіцца: адзін пачынае гутарку аб ідэях, а другі перабівае яго штодзёншчынай.
  10. Вось табе й на! — Кажуць, калі пачуюць няпрыемную жахлівую навіну.
  11. Вось хамут ваш і дуга, і я вам болі ні слуга. — Прыказвае парабак, калі без пары пакідае гаспадара.
  12. Воўк, воўк! Ідзі казлы драць. — Прыказваюць, калі нейкі манюка пачынае бяз сораму расхвальваць сябе гэтак, што ад гэткай гутаркі згадзіла-б ваўка, які мусіў-бы казлы драць (ванітаваць).
  13. Воўк да лесу цягня. — Прыказваюць аб дзікаватым чалавеку, які ўхіляецца лучыцца да грамады.
  14. Воўк дзе плодзіцца, там ні бярэ. — Аб хітрых зладзеях і іншых злачынцах, якія там ня шкодзяць, дзе жывуць.
  15. Воўк і лічаная бярэ. — Прыказваюць аб прапышным злодзеі-бандыце, які бярэ апошняе й у беднага, і ў багатага.
  16. Воўк пасланцамі ні карысін. — Прыказваюць аб зладзеях і бандытах.
  17. Воўк сабакі ні баіцца, алі зьвягі ні любя. — Аб высокіх урадоўцах-хабарніках, якім ня страшна, што людзі аб іх злачынствах гавораць, але для якіх гэткая гутарка дакучлівая.
  18. Воўна далежа гоўна. — Калі воўна доўга паляжыць няпрадзеная, дык яе моль зьесьць.
  19. Воўча доля расьце скора. — Ёсьць такое вераньне, што калі маладая жывёліна скора расьце, дык яе воўк зьесьць. Прыказваюць, калі прыгожая дзяўчына-падлетак хутка расьце, бо яе хутка замуж возьмуць.
  20. Вочы - ямы. — Гэтак як-бы спагадаюць зайздрываму, бо зайздрасьць быццам залежа не ад самога чалавека, а ягоных вачэй.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019