На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    Лазовую літанію адпраўляць. — Прыказваюць, калі нехта бязупынку лаецца й кляне.
  2. 2
    Лапамі араць. — Калі нехта не даецца ўгаварыць, не згаджаецца: «Яго ўгаварваюць, а ён лапамі арэ».
  3. 3
    Лапці лазовыя піраносюць боты казловыя.
    1. Аб трываласьці сялянскага роду, што перажывае арыстакратаў (якія насілі казловыя боты).
    2. Якія-б нятрывалы ні быў лазовы лапаць, ды ён трывалей за казловы бот.
  4. 4
    Ласкавая цілятка дзьве маткі сьсе. — Гэтак навучаюць дзяцей і падлеткаў, каб яны ня былі ўпартымі й брутальнымі, але ветлівымі й паслушнымі, бо толькі тады будуць іх хваліць і дапамагаць ім.
  5. 5
    Ласка ні каляска - сеўшы ні паедзіш. — Гэтак высьмейваюць таго, хто некаму дагаджае толькі за ласку.
  6. 6
    Лата на лаця - пасунься паня браця. — Беднага ў латанай вопратцы чалавека й родны брат просіць адсунуцца да парога.
  7. 7
    Лахі пад пахі. — Прыказваюць на валачашчага чалавека або на таго, каго праганяюць з дому, ці хто самавольна пакідае дом.

Паведаміць пра недакладнасьць