Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  н  о  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 56 артыкулаў

  1. Мне ад гэтага ні холадна, ні цёпла. — Прыказвае той, каму абыякава справа, аб чым ідзе гутарка.
  2. Мне, бабачка, патрэбін ня твой воск, алі зыск. — Словы гандляра, які купляў воск. Прыказваюць доктару, адвакату, гандляру, калі хочуць сказаць, што іх цікавіць не сама справа, якую выконваюць, а прыбытак ад яе.
  3. Многа вады ў мора ўплыве, пакуль гэта будзя. — Калі нехта будуе на далёкую будучыню вялікія, але няжыцьцёвыя пляны.
  4. Можа табе даць пячонай рэдзькі? — Жартуюць гэтак з таго, хто ня можа падабраць сабе ежы ды кажа, што яму ўсё нясмачна.
  5. Можна пажывіцца, алі цяжка даступіцца. — Дзе можна-б было нешта добрае дастаць, дык за канкурэнтамі не даступішся.
  6. Мора нап'ецца й бірагам застанецца. — Прыказваюць тады, калі нехта наракае, што багатыя забіраюць сабе ўсё багацьце, а бедным нічога не застаецца. Калі ў мора ўплыве болей вады, чымся яно можа стоўпіць, дык гэтая вада расплываецца й на берагі. Калі багатыя зьбяруць болей багацьця, чымся яны могуць спажыць, дык часьць багацьця расплывецца ад іх і да іншых.
  7. Мужык, дык мужык, алі Ганулін, а ня твой. — Прыказвае селянін, калі яго лаюць мужыком, бо толькі той мужчына мужык, хто мае жонку.
  8. Мужык прастак - німа хлеба, есьць праснак. — Прыказваюць аб бедным, які сабе нешта прыдумае, каб зьесьці.
  9. Мужыку па жонца, як бабя па йголца. — Гэтак прыказваюць таму мужыку, які не шкадуе й не шануе жонкі. Калі баба згубе іголку, дык купе другую. Калі ў мужыка памрэ жонка, дык ён другую возьме.
  10. Мы з табой, як рыбка з вадой: я на дно, а ты ў гаўно. — Гаворыцца пра ахлысьціка абсьмяяку, які праяўляў сваю дружбу, каб абсьмяяць, зьняважыць сваю ахвяру.
  11. Мы ні дзіля таго жывём, каб есьці, а дзіля таго ядзім, каб жыць. — Чалавек павінен жыць для нейкай высокай ідэі, а есьці мусе для таго, каб падтрымліваць жыцьцё.
  12. Мысьлі за марамі, а сьмерць за плячыма. — Жыцьцё чалавека не залежа ад ягонай волі.
  13. Мядзьведзь прасіўся падвязьці адну лапку, а як паставіў, дык і саначкі паламаў. — Прыказваюць, калі слабы пачне дапамагаць дужаму, дык пры гэтым і сам загіне.
  14. Мякка сьцеля, алі мулка спаць. — Прыказваюць чалавеку, які ў вочы прыдобрываецца, а за вочы вялікія крыўды робе.
  15. Мяне хоць і ваўком называй, алі што дня па барану давай. — Прыказвае матар'ялісты, які не клапоціцца аб добрым імяні, абы толькі матар'яльна быў забясьпечаны.
  16. Мятліца - хлебу памачніца, а званец - хлебу канец. — Заўвага старых земляробаў. Зь мятліцы шмат мякіны, дык будзе вялікая куча нявеянага жыта. Званец-жа ахварбоўвае хлеб у цёмна-сіні колер.

Старонкі: 1  2  3  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019