Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
в  г/ґ  д  е  з  к  л  м  р  с  т  ў  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 40 артыкулаў

  1. І рыбкі ні хачу, і лыдкі ні мачу. — Прыказвае той, хто адмаўляецца хоць і ад прыбытковай, але турботнай і небясьпечнай для здароўя работы.
  2. І сабакі ні брахалі. — Прыказваюць, калі нечага шукаюць ды не знаходзяць.
  3. І сава свае дзеткі хваля: пузацінькія, рылацінькія, зіркацінькія. — Прыказваюць аб тых, якія вырадкавага выгляду, ня могуць пахваліць сябе й сваіх блізкіх і таму хваляць гэты выгляд пяшчотнымі словамі. Гэтак прыказваюць, калі нехта хваля сваё благое.
  4. І сам ні гам, і другому ні дам. — Прыказваюць аб тым, хто сам ня хоча, ці ня можа выкарыстаць нечага добрага, і іншых да яго не дапускае.
  5. І скажа, і прыкажа. — Аб чалавеку із спрытам у гутарцы.
  6. І стыдна, і крыўдна. — Прыказвае той, які дапусьціўся, каб яго ашукалі й зьняважылі.
  7. І сьцены вушы маюць. — Перасьцерагае адзін аднаго, калі гутарка ідзе пра нейкія сакрэты, каб ніхто не падслухаў.
  8. І таго дажджом, што пойдзе сьнег з дажджом. — Прыказваюць, калі ў жыцьці здараюцца супярэчлівыя нечаканасьці.
  9. І таго дажывеш, што Кузьму бацькам назавеш. — Можа здарыцца, што й у нялюбага прыдзецца ласкі прасіць.
  10. І ў ванучца грошы вядуцца. — Сяляне часта хаваюць грошы ў ванучы. І бедны селянін, калі ён ашчадна ды каркулятна жыве, дык хоць і ў ванучы грошы хавае, але мае грош на зваротак у гаспадарцы.
  11. І ў віраб'я ёсьць злосьць. — Гэтак прыказваецца, што злосьць ня ёсьць ганебнай зьявай у натуры чалавека, бо за крыўду ў сваю абарону ня толькі чалавек, але й малая істота верабей можа зазлаваць.
  12. І ў добрым родзе, а ўдасца курва й злодзей. — Аб выпадках у радні.
  13. І ў добрым родзя, а ўдасца шэльма й злодзі. — Гэтта гаворыцца ў вабарону тэй радні, у якой зьявіцца нейкі вырадак, які сваімі дрэннымі паводзінамі абняслаўляе ўсю радню.
  14. І ў пекля пасярод дык пекна. Кепска й у раі, калі на краі. — Гэтта прыказваецца, што калі трапіш і ў найгоршае месца, але калі пападзеш пасярод кіраўніцтва, дык будзеш добра жыць. А й у найлепшым месцы, калі ў глухім закутку на краі, дык будзеш гараваць.
  15. І чорт і баба, і жук і жаба. — Калі на некага нападаюць і моцныя й слабыя.
  16. І чужога ні хачу, і свайго ні пушчу. — Прыказвае ашчадны й сумленны селянін.
  17. Ішлі лысы із пляшывым - знайшлі яны грэбінь. - Ты лысы, я пляшывы, - ён нам ні патрэбін. — Жарт. Прыказваюць, калі грамада набыла можа й дарагую, але непатрэбную рэч.
  18. Ішоў дзед бедны, знашоў кацёл «медны». — Калі беднаму здарыцца шчасьце.
  19. Ішоў поп каля коп, а капа каля папа, а чырвоная нітка каля капілюша. — Жартаўлівая гульня словаў, ужываюць для спробы хуткага вымаўленьня так, каб ня зблытаць складоў. Часамі гэты жарт ужываюць як загадку: Ішоў поп каля коп сена, а зь ім ішла ягоная нізкая ды таўстая як капа, жонка.
  20. І я ні я, і хата ні мая. — Прыказваецца, калі нехта выракаецца сваіх папярэдніх словаў і чынаў.

Старонкі: 1  2  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019