1 Ігрушка - мінушка, летца мінецца, а ў вочы трэба глядзецца. — За малаважную прычыну няварта ніколі звадкі рабіць, бо малая крыўда скора забудзецца, а толькі будзе сорамна спатыкацца з чалавекам, зь якім апастыліўся. 2 І гэта хлеб. — Прыказвае той, хто мае хоць малы, але пэўны прыбытак.