Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
в  г/ґ  д  е  з  к  л  м  р  с  т  ў  ч  ш  я  


На ваш запыт знойдзены 6 артыкулаў

  1. І сабакі ні брахалі. — Прыказваюць, калі нечага шукаюць ды не знаходзяць.
  2. І сава свае дзеткі хваля: пузацінькія, рылацінькія, зіркацінькія. — Прыказваюць аб тых, якія вырадкавага выгляду, ня могуць пахваліць сябе й сваіх блізкіх і таму хваляць гэты выгляд пяшчотнымі словамі. Гэтак прыказваюць, калі нехта хваля сваё благое.
  3. І сам ні гам, і другому ні дам. — Прыказваюць аб тым, хто сам ня хоча, ці ня можа выкарыстаць нечага добрага, і іншых да яго не дапускае.
  4. І скажа, і прыкажа. — Аб чалавеку із спрытам у гутарцы.
  5. І стыдна, і крыўдна. — Прыказвае той, які дапусьціўся, каб яго ашукалі й зьняважылі.
  6. І сьцены вушы маюць. — Перасьцерагае адзін аднаго, калі гутарка ідзе пра нейкія сакрэты, каб ніхто не падслухаў.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019