На запыт знайшлося 23 артыкулы

  1. 1
    побер — засада на паляванні.
    Усю ноч у поберы сядзелі й каб што ўпалявалі.
  2. 2
    повірак — кіёк, палка.
    Удваіх на повірку папёрлі цэбар.
  3. 3
    погусць — густая страва, густыш.
    Ці табе погусць наліць?
  4. 4
    под; падавы — тло ў печы; спечаны на подзе.
    Хлеб пяклі на подзе. Падавы хлеб смачнейшы, сытнейшы.
  5. 5
    подручкі, уподручкі — узяўшыся пад руку.
    Як узяліся подручкі, дык ішлі б невядома куды, ашалелыя ад любосці.
  6. 6
    подсціль — падсцілка карове ці каню.
    Саломы на подсціль трэба настарацца.
  7. 7
    пожаг — кіёк, дубец з завостраным канцом (на агні абпаленым); яшчэ — увішны, гарачы кавалер.
    Гатоў пожагам вочы выкалаць. Ён пожаг такі, увесь час каля дзяўчат круціцца.
  8. 8
    покаддзю — да ўпаду.
    Мы покаддзю лажыліся са смеху ад ягоных жартаў.
  9. 9
    покат — водгалас, гук.
    Аж разлягаліся покаты смеху.
  10. 10
    поклад, покладзь, падкладзень — яйка, якое пакідаецца ў гняздзе нясушцы, як бы на заахвочванне.
    На поклад адно яйцо пакінула, а ўсе забрала. У гняздзе толькі падкладзень ляжыць, сягоння не няслася курыца.
  11. 11
    пол — палок, палаці.
    Пол - ад печы да вакна, дзе спалі ўсе разам, а ўнізі - падполля, дзе бульбу хавалі.
  12. 12
    полка — пялёнка, пялюшка.
    Полкі памыла - ідзі развесь у двары.
  13. 13
    полягка — палёгка.
    Полягку зробілі паштарам - павесілі скрынкі на вуліцы.
  14. 14
    помак — намоклае палена; яшчэ — нехлямяжы.
    Як пакладзеш помак у печ, дык з яго толькі дым, а цяпла німа. На балесь мне гэны помак у хаці?
  15. 15
    помства — помста.
    Малых павыключалі з інстытута, можа, помства, а можа, і ленаваліся.
  16. 16
    поражня — паражняком.
    Туды вязець, аж восі стогнуць, назад поражня едзіць.
  17. 17
    порах — прах, пыл.
    Мышы ўжо салому на порах патачылі.
  18. 18
    порацца — поркацца, шамацець.
    Баба порацца ў сваім закутку й нічога ня чуіць.
  19. 19
    посік — выразаны ў забітага парсюка хвост і адпаведна ўсё, што пад хвастом. Зімой перад запаленай печкай посікам змазвалі боты, папярэдне патрымаўшы посік перад агнём.
    Боты гладка ссохліся, вазьмі посік ды добра памаж іх.
  20. 20
    поснае — беднае, нішчымнае.
    Поснае віно, і закуска посная была.

Паведаміць пра недакладнасьць