На запыт знайшлося 16 артыкулаў

  1. 1
    травянік — праснак (лапун) з травы.
    Хоць які травянік абы ў чым абмачаны, абкачаны з'есці, усё ж нейкая трываласць будзіць. Пасля вайны хлеба німа, палахаіш па сталу, які травянік у руку, і добра.
  2. 2
    традашчанка — балбатуха, трашчотка.
    Традашчанка як адчыніць рот, дык ніхто ўжо зачыніць ня можаць.
  3. 3
    трасочнік — месца, дзе збіраюцца трэскі, калі цясляраць.
    Назбірай на трасочніку сухіх трэсак на распал.
  4. 4
    траякі — трох гатункаў, асобін.
    Елі хлеб траякі - чорны, белы і ніякі.
  5. 5
    трохпаўсцёвая — трохколерная.
    Кошка бываіць трохпаўсцёвая, а кот не.
  6. 6
    трубло — хто многа есць.
    Карова, трубло такое, стаіць у хлеві.
  7. 7
    труды — мітрэнгі, цяжкасці, перажыванні.
    Труды мне з мальцам, усё робіць па-свойму.
  8. 8
    труліць — маніць, хлусіць.
    Досіць табе труліць, гавары да толку.
  9. 9
    труском — ашчадна, патрошку.
    Насып труском ды бяжы трушком.
  10. 10
    трухліна — стахлая драўляная будыніна; яшчэ — труха.
    Адна трухліна, а ня хата. Мышы сена патачылі, адна трухліна засталася.
  11. 11
    трылузіцца — здавацца, мярэсціцца.
    Усю ноч нешта трылузілася ўвосні.
  12. 12
    трылузіць — вярзці абы-што, плесці несусвецце, хлусіць, казаць лішняе.
    Ня слухай, што яна трылузіць. Не трылузь абы-што, хай язык адпачнець.
  13. 13
    трындзець — вярзці абы-што, трашчаць (груба).
    Трындзіць цэлы дзень, аж галава пухніць.
  14. 14
    трысцен — прыбудова да хаты ў тры сцяны.
    Ідзі, гасцёк, у трысцен, там я табе мякка паслала.
  15. 15
    трэп — дарога, сцежка.
    Адным трэпам ходзіць, як прывык. Ён той дарогай, а я наперад, послі я другім трэпам пашла.
  16. 16
    трэтар — трэскат, грукат, шум; водгалас, водгук, рэха.
    Работнікі так шчыра малоцюць, толькі трэтар ідзець. Заяц як ламануў у кустоўя, толькі трэтар чуваць.

Паведаміць пра недакладнасьць